viasna on patreon

Андрэя Бандарэнку пазбавілі адзінага на год спаткання з роднымі

2017 2017-01-19T08:49:28+0300 2017-01-19T10:30:10+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bandareka-sud-21.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Бандарэнка ў судзе. Фота: mspring.online

Андрэй Бандарэнка ў судзе. Фота: mspring.online

Ціск на зняволенага праваабаронцу Андрэя Бандарэнку, які адбывае пакаранне ў турме №4 г. Магілёва, працягвае ўзмацняцца. Адміністрацыя турмы кантралюе кожнае яго дзеянне з мэтай накладання чарговага спагнання, супрацоўнікі чапляюцца да любой дробязі.

Праваабарончаму цэнтру «Вясна» стала вядома, што за апошняе спагнанне, вынесенае ўжо ў гэтым годзе, 11 студзеня,  яго пазбавілі ня пасылкі, як паведамлялася раней, а чарговага кароткатэрміновага спаткання, якое ў лютым планавалася з ягоным бацькам. Гэта было адзінае дазволенае Андрэю Бандарэнку спатканне на год. Папярэдняе спатканне адбылося яшчэ  ў пачатку 2016 года.

Андрэя Бандарэнку збіраюцца паставіць на чарговы прафілактычны ўлік. Дакладнае назва пакуль невядома - нешта звязанае з "дэструктыўным паводзінамі". Мяркуецца, што пастаноўка на прафілактычны ўлік звязаная з тым, што на дысцыплінарных камісіях Андрэй Бандарэнка намякаў адміністрацыі, што калі не спыняцца неабгрунтаваныя і справакаваныя спагнання, а таксама калі будзе абвінаваўчы прысуд па арт. 411 КК, то ён будзе рэагаваць адпаведным чынам, г.зн. галадоўкай.

Усе лісты Андрэя, нягледзячы на заканчэнне следства, наогул не выходзяць за межы турмы. Калі раней лісты адпраўляліся следчаму (хоць у іх нічога не было з матэрыялаў справы), то зараз увогуле незразумела, куды яны знікаюць.

Нагадаем, папярэдняе расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да Андрэя Бандарэнкі па абвінавачванні яго па ч.2 арт. 411 КК (“Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, здзейсненае асобай, асуджанай за цяжкае або асабліва цяжкае злачынства”) завершана. На гэтым тыдні матэрыялы былі перададзеныя ў пракуратуру. Калі ў пракуратуры не будзе ніякіх заўваг па справе, верагодна на наступным тыдні справа паступіць у суд.

У выпадку асуджэння А. Бандарэнкі па ч.2 арт. 411 КК РБ праваабаронцы будуць гатовыя прызнаць яго палітычным зняволеным.


Андрэй Бандарэнка – былы кіраўнік праваабарончай арганізацыі «Платформ Іннавэйшн», якая займалася маніторынгам месцаў зняволення. У 2014 годзе яго прызналі вінаватым у хуліганстве, злосным хуліганстве і асабліва злосным хуліганстве ў дачыненні да трох грамадзян і асудзілі на 3 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства