viasna on patreon

За ўдзел у акцыі ў падтрымку "Белсата" аштрафавалі Лябедзьку і Севярынца

2017 2017-01-06T08:12:00+0300 2017-01-06T09:16:46+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/seviarynec-belsat.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя ў падтрымку тэлеканала "Белсат" 20 снежня ў Мінску.

Акцыя ў падтрымку тэлеканала "Белсат" 20 снежня ў Мінску.

За ўдзел у акцыі ў падтрымку тэлеканала "Белсат" аштрафавалі апазіцыйных дзеячоў Анатоля Лябедзьку і Паўла Севярынца. За "парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў" яны мусяць заплаціць па 1150 рублёў кожны. Такое рашэнне ў чацвер прыняў суддзя суда Ленінскага раёна Мінска Андрэй Камушкін, інфармуе БелаПАН.

Несанкцыянаваны пікет прайшоў 20 снежня каля будынка Адміністрацыі прэзідэнта, у ім удзельнічалі некалькі чалавек. Яны перадалі ў прыёмную зварот з патрабаваннем "спыніць вяшчанне расійскіх прапагандысцкіх каналаў, якія падрываюць незалежнасць Беларусі, а таксама ўключыць "Белсат" у сетку вяшчання ў Беларусі, фінансаваць яго за кошт дзяржаўнага бюджэту і акрэдытаваць усіх журналістаў".

Варта адзначыць, што ў канцы снежня Севярынец атрымаў пятнаццаты ў 2016 годзе штраф за ўдзел у вулічных акцыях. Агульная сума штрафаў складала 14280 рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства