viasna on patreon

Да справы праваабаронцы Аскарава суд далучыў інтэрв'ю экс-амбудсмена Кыргызстана

2016 2016-12-20T16:10:07+0300 2016-12-20T16:10:59+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/askarau_akun.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

20 снежня ў Бішкеку ў паседжанні па справе праваабаронцы Азімжана Аскарава суд прыступіў да спрэчак бакоў. Адвакаты Аскарава папрасілі далучыць да справы інтэрв'ю былога амбудсмэна Турсунбека Акуна, паколькі ён так і не з'явіўся ў суд, паведамляе knews.kg.

Праваабаронца Азімжан Аскараў і экс-амбудсмэн Кыргызстана Турсунбек Акун
Праваабаронца Азімжан Аскараў і экс-амбудсмэн Кыргызстана Турсунбек Акун у бішкекскай калоніі №47, снежань 2011 года.Фота: ozodlik.org

У інтэрв'ю гаворыцца, што справа ў дачыненні да Азімжана Аскарава сфабрыкаваная і следства вялося перадузята, паколькі Аскараў у сваіх справаздачах заўсёды ўказваў на беспрэцэдэнтнае парушэнне правоў чалавека з боку міліцыянтаў Базар-Каргонскага раёна.

«Супрацоўнікі міліцыі патрабавалі ад яго касету, дзе меліся доказы, што міліцыянты праводзілі катаванні. Але ён не аддаў, таму яго і прызналі вінаватым у забойстве Мыктыбека Сулайманава», - казаў Турсунбек Акун.

Сам Азімжан Аскараў, які абвінавачваецца ў арганізацыі масавых беспарадкаў, а таксама забойстве міліцыянта падчас чэрвеньскіх падзеяў 2010 года на поўдні Кыргызстана, сцвярджае, што ён заўсёды абараняў правы чалавека, а міліцыя проста помсціла яму.

«Усе падпалы і беспарадкі ў Базар-Каргонскім раёне, раздача зброі ішла са згоды сына Бекназарава - Руслана. А мяне ва ўсім вінавацяць, і што я былога акіма браў у закладнікі. Але дапытаныя сведкі не пацвярджаюць гэта, а за паклёп так нікога і не прыцягнулі. Таму я прашу Алаха, каб усіх, хто даваў ілжывыя сведчанні супраць мяне, спасціглі смутак і няшчасці», - сказаў Азімжан Аскараў.

Ён сцвярджае, што прамое дачыненне да яго затрымання мае Азімбек Бекназараў [намеснік кіраўніка часовага ўрада Кыргызстана па пытаннях пракуратуры і фінансавай паліцыі - рэд.], і гэта пацвярджае і Турсунбек Акун. Адвакаты ў сваю чаргу просяць апраўдаць іх падабароннага з прычыны адсутнасці віны.

Нагадаем, у 2010 годзе кыргызскі праваабаронца ўзбекскага паходжання Азімжан Аскараў быў асуджаны па прад'яўленых абвінавачаннях да пажыццёвага зняволення і ў цяперашні час адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі. 21 красавіка 2016 года Камітэт па правах чалавека ААН прыняў рашэнне па справе Аскарава, у якім гаворыцца, што "Кыргызстан павінен зрабіць адпаведныя крокі, каб неадкладна вызваліць яго". У ліпені Вярхоўны суд Кыргызстана разгледзеў скаргу, пададзеную адвакатамі Аскарава ў адпаведнасці з артыкулам 41.2 Канстытуцыі, што абавязвае дзяржаву аднавіць парушаныя правы ў тым выпадку, калі міжнародныя арганізацыі пацвердзілі іх парушэнне, і накіраваў справу Аскарава на паўторны разгляд у Чуйскі абласны суд у Бішкеку, пакінуўшы прысуд аб пажыццёвым зняволенні без зменаў. Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў заклікала ўлады Кыргызстана неадкладна вызваліць Азімжана Аскарава ў адпаведнасці з патрабаваннямі КПЧ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства