viasna on patreon

Адвакату Андрэю Міхайлаву калегі пагразілі пальцам

2016 2016-12-08T09:40:00+0300 2016-12-08T14:19:46+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mihailau-advakat.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Адвакат Андрэй Міхайлаў. Фота: sputnik.by

Адвакат Андрэй Міхайлаў. Фота: sputnik.by

Савет Мінскай абласной калегія адвакатаў адказаў на зварот юрыста Паўла Сапелкі наконт некаторых выказванняў адваката Андрэя Міхайлава, апублікаваных на інфармацыйным партале TUT.BY. Павел Сапелка, у мінулым адвакат з вялікім вопытам працы, палічыў іх няправільнымі і паспешлівымі, уплываючымі на імідж прафесіі.

У сваім выступе пад час разгляду ў судзе крымінальнай справы фельчара медчасткі СІЗА№1 Аляксандра Крылова, Міхайлаў заявіў літаральна наступнае:

«Гэтым мы дазволім ворагам нашым, ворагам нашай краіны прычыніць шкоду нашай дзяржаве! Праваабаронцы, якія ў нас у краіне (у тым ліку з іх дапамогай грамадскасць даведалася пра смерць Пцічкіна, - заўв. TUT.BY) знаходзяцца на фінансаванні ЦРУ!», - сказаў адвакат.

Павел Сапелка мяркуе, што прыведзенае інфармацыйным рэсурсам выказванне адваката,“робіць замах на асабістыя немаёмасныя правы шырокага кола прадстаўнікоў праваабарончага руху ў Беларусі, чыя дзейнасць, у сваю чаргу, не з'яўляецца залежнай ад якіх-небудзь замежных арганізацый і спецслужбаў, накіраваная на абарону правоў чалавека і асноўных свабод, уключаючы доступ да інфармацыі пра тое, якім чынам забяспечваюцца гэтыя правы і свабоды ва ўнутраным заканадаўстве, у судовай ці адміністрацыйнай сістэмах”.

З ліста, які атрымаў Сапелка вынікае, што Савет Мінскай абласной калегіі адвакатаў “прыняў рашэнне строга папярэдзіць адваката Андрэя Міхайлава аб недапушчальнасці ў будучым выкарыстання ў публічных выступах некарэктных, бяздоказных выказванняў у адносінах тых ці іншых грамадскіх арганізацый, грамадскіх інстытутаў, канкрэтных асобаў, якія падрываюць і ставяць пад сумненне аўтарытэт дадзеных арганізацый  і інстытутаў”.

Савет прызнаў, што выказванні адваката не выклікаліся неабходнасцю ажыццяўлення абароны інтарэсаў абвінавачанага А. Крылова па прад’яўленаму яму абвінавачванню, не былі матываваныя спасылкай на якія-небудзь доказы альбо агульнавядомыя дакладныя факты, якія маюцца ў матэрыялах крымінальнай справы і не ўтрымлівалі ўказання на сувязь сцвярджэння, выказанага адвакатам, з разглядам крымінальнай справы.

У той жа час “з улікам характарыстыкі адваката Міхайлава А. В.  і працяглага стажа працы дастатковых падстаў для прыцягненння яго да дысцыплінарнай адказнасці не ўстаноўлена”.

Савет Мінскай абласной калегіі адвакатаў, прызнаўшы што выказванні Андрэя Міхайлава не ў поўнай меры адпавядаюць патрабаванням Правілаў прафесійнай этыкі адваката, у той жа час не знайшоў падстаў для прыцягнення яго да адказнасці. Але адвакату толькі пагразілі пальцам – строга папярэдзілі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства