viasna on patreon

Праваабаронцы чакаюць адказу на пытанне: “Ці дарагі адвакатам імідж прафесіі?”

2016 2016-10-18T09:55:51+0300 2016-10-18T11:46:48+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sapielka2016a.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Сапелка

Павел Сапелка

Лаўрэат прэміі Савета адвакацкіх аб'яднанняў і юрыдычных таварыстваў Еўропы "За абарону правоў чалавека", юрыст Павел Сапелка звярнуўся ў Савет Мінскай абласной калегіі адвакатаў з прапановай  выказаць сваю пазіцыю адносна нядаўняй заявы ў судзе сябра калегіі адвакатаў Андрэя Міхайлава.

14 кастрычніка 2016 года на сайце tut.by быў змешчаны рэпартаж з суду над фельчарам СІЗА №1, якога вінавацяць у неаказанні дапамогі арыштаванаму, пад назвай «Пракурор папрасіў для фельчара, якога судяць па справе памёрлага ў СІЗА, тры гады калоніі». У публікацыі было прыведзенае і выказванне адваката абвінавачваемага Міхайлава, які заявіў, што нібыта абвінаваўчы прысуд можа прынесці шкоду ня толькі фельчару Крылову.

“Гэтым мы дазволім ворагам нашым, ворагам нашай краіны, прычыніць шкоду нашай дзяржаве! Праваабаронцы, якія ў нас у краіне (у тым ліку з іх дапамогай грамадскасць даведалася пра смерць Пцічкіна, - заўв. TUT.BY) знаходзяцца на фінансаванні ЦРУ!..”, - сказаў адвакат.

Нават пракурор Вадзім Кісель выказаў меркаванне, што гэта прамое ўздзеянне на суд. Таксама былі абураныя і родныя загінулага Пцічкіна.

Шарж з сацыяльных сетак, фота sputnik.by
Шарж з сацыяльных сетак. Фота з сайта sputnik.by

Павел Сапелка мяркуе, што прыведзенае інфармацыйным рэсурсам выказванне адваката,“робіць замах на асабістыя немаёмасныя правы шырокага кола прадстаўнікоў праваабарончага руху ў Беларусі, чыя дзейнасць, у сваю чаргу, не з'яўляецца залежнай ад якіх-небудзь замежных арганізацый і спецслужбаў, накіраваная на абарону правоў чалавека і асноўных свабод, уключаючы доступ да інфармацыі пра тое, якім чынам забяспечваюцца гэтыя правы і свабоды ва ўнутраным заканадаўстве, у судовай ці адміністрацыйнай сістэмах”.

Юрыст лічыць рэпліку адваката няправільнай і паспешлівай:

“З майго пункту гледжання, прыведзенае выказванне адваката паспешлівае, заснаванае на недакладнай інфармацыі, няправільнае па сутнасці; ў сілу гэтага яно стварае няправільнае ўяўленне аб узроўні кампетэнтнасці і прававой культуры адвакатуры ў цэлым. Мяркую, што негатыўна афарбаваны кантэкст выказвання, як і форма падачы свайго ўяўлення пра адносіны, якія склаліся ў беларускім грамадстве, не пакідаюць сумнення ў намерах адваката зганьбаваць ў вачах суда і прысутных у зале судовага пасяджэння цэлы грамадскі інстытут. У нейкай меры такія паводзіны адваката могуць быць апраўданымі толькі шчырымі, хоць і няправільнымі ўяўленнямі адваката пра інтарэсы падабароннага”.

Павел Сапелка, у мінулым - адвакат з вялікім вопытам працы, спадзяецца, што Савет Мінскай абласной калегіі адвакатаў адгукнецца на ягоную прапанову, калі яму сапраўды важны імідж прафесіі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства