viasna on patreon

Затрыманых каля КДБ удзельнікаў акцыі вызвалілі

2016 2016-10-30T15:47:00+0300 2016-10-31T08:51:51+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kdb-akcyja-29.20.2016.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя «Дзень памяці» каля будынку КДБ у Менску 29 кастрычніка 2016 года. Фота БелаПАН.

Акцыя «Дзень памяці» каля будынку КДБ у Менску 29 кастрычніка 2016 года. Фота БелаПАН.

Пяцёра затрыманых падчас акцыі «Дзень памяці» каля будынку КДБ у Менску вызваленыя з Цэнтральнага РУУС Менску. Пра гэта паведамляе Радыё “Свабода”.

Затрыманьні актывістаў адбыліся пасьля 9-й вечара 29 кастрычніка, калі большасьць удзельнікаў акцыі «Дзень памяці» каля будынку КДБ і журналістаў разышліся. Таксама на ўдзельнікаў акцыі «Дзень памяці» было складзена як найменей 14 пратаколаў.

Прыбіральнікам з управы «Цэнтар» міліцыянты загадалі прыбраць зьнічы і партрэты, якія паставілі ўздоўж будынку КДБ актывісты «Маладога фронту». Сустаршыня «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч на гэта пачаў дакараць прыбіральнікаў: «Навошта вы будзеце рабіць іхную справу: калі хочуць, хай самі прыбіраюць», і ў выніку прыбіральнікі адмовіліся ўмешвацца. Тады больш за 10 міліцыянтаў у цывільным адцясьнілі апошніх удзельнікаў акцыі ад прыступак будынку КДБ і пацягнулі іх у міліцэйскі ЎАЗ.

Усяго было затрымана 5 чалавек: Зьміцер Дашкевіч, Павал Пракаповіч, Сяргей Пальчэўскі, Уладзь Яроменакз «Маладога фронту» і актывістка Натальля Гарачка-Басалыга, якія прыйшла на акцыю зь бел-чырвона-белым сьцягам. Затрманых павезьлі ў Цэнтральны РУУС Менску. Пра гэта сказаў начальнік гарадзкой міліцыі Аляксандар Барсукоў, які прысутнічаў цягам усёй акцыі на пляцоўцы каля КДБ.

Затрыманьне генэрал Барсукоў патлумачыў тым, што актывісты заміналі камунальным службам. «Возьмем зь іх тлумачэньні, чаму заміналі камунальным службам, і адпусьцім», — сказаў Аляксандар Барсукоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства