viasna on patreon

Затрымалі актывістку Вольгу Мікалайчык Дапоўнена

2016 2016-09-08T18:51:00+0300 2016-09-09T10:49:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/nikalaichyk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вольга Нікалайчык

Вольга Нікалайчык

8 верасьня прыкладна а 18 гадзіне каля расейскай амбасады затрымалі грамадзкую актывістку, кінарэжысэрку Вольгу Мікалайчык. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода. 

Зь міліцэйскай машыны яна змагла патэлефанаваць сустаршыні БХД Паўлу Севярынцу, паведамляе ў фэйсбуку Алеся Садоўская.

8 верасьня каля расейскай амбасады — акцыя ў гонар гадавіны бітвы пад Воршай.

У сацыяльных сетках паведамляюць, што Мікалайчык знаходзіцца ў Цэнтральным РУУС. У яе разбітая галава.

Вольгу Мікалайчык адпусцілі з РУУС каля 20 гадзін вечара.

Раней быў затрыманы Зьміцер Дашкевіч.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства