У Мінску з ужываннем гвалту затрыманы Зьміцер Дашкевіч Дапоўнена
Пра затрыманьне былога палітвязьня і сустаршыні "Маладога фронту" паведаміла ў Фэйсбуку 8 верасня ягоная жонка Наста.
Мне пазваніла суседка, каторая пачула крык Zmitser Dashkevich "Дапажыце". Яго грузілі скручанага ў аўтобус чалавек 10-15, від у яго быў вельмі памяты. У вокны і на балконы павылазілі суседзі, каторыя крычылі ўбок ментоў і паказвалі мне куды бегчы. У выніку Зьмітра адвезлі на бусе ( фота ніжэй). Спалоханыя цётачкі, не хаваючы слёзаў крычалі "Ён іншага меркавання! Біць-та яго за што! За што біць!"
Як паведамляе Радыё Свабода, 6 верасьня актывісты «Маладога фронту» пачалі капаць акопы ў лесе пад вёскай Рудня-Споніцкая недалёка ад Веткі, за 25 км ад расейскай мяжы. Празь некалькі хвілін пасьля пачатку акцыі зьявілася група лесьнікоў, да іх далучыліся невядомыя людзі ў цывільным. Неўзабаве прыехалі дзьве машыны з узброенымі супрацоўнікамі міліцыі ў бронекамізэльках. Агулам на дваіх маладафронтаўцаў — 14 чалавек.
Міліцыя склала пратаколы на ўдзельнікаў акцыі: адзін за «парушэньне цэласнасьці подсьцілу і жывога надглебавага покрыва» (5 базавых велічыняў), другі за неадпаведнасьць нормам аптэчкі ў машыне актывістаў (столькі ж). За адміністрацыйнае правапарушэньне ў лесе ім пагражае дадатковы штраф да 20 базавых велічыняў.
Актывісты былі затрыманыя да высьвятленьня абставінаў: кіраўнік раёну выклікаў апэратыўную групу, бо ў машыне аднаго з удзельнікаў акцыі, лідэра «Маладога Фронту» Зьмітра Дашкевіча знайшлі страйкбольны аўтамат — ідзе праверка муляжу.
Дашкевіч заявіў міліцыянтам, што не разумее расейскай мовы. Для размовы зь ім міліцыя выклікала ў лес настаўніка беларускай мовы. Іншага актывіста,Сяргея Пальчэўскага, адвезьлі ў міліцыю для высьвятленьня асобы.
Пазьней усіх адпусьцілі з пастарунку. Муляж забралі на экспэртызу.
Акцыя «Маладога фронту» зьвязаная з агрэсіяй Расеі адносна Ўкраіны: на думку яе ўдзельнікаў, беларусам таксама трэба быць гатовымі да адпору расейскай агрэсіі. За 76 км ад месца правядзеньня акцыі знаходзіцца расейскае мястэчка Клінцы, куды зь нядаўняга часу сьцягваюцца расейскія войскі.
Зміцер Дашкевіч быў вызвалены з Цэнтральнага РУУС каля 20 гадзін вечара.