viasna on patreon

Два актывісты руху ЗУБР былі затрыманыя 23 лістапада ў Заслаў`і за распаўсюд газеты "Супраціў" (прэс-служба руху ЗУБР).

2003 2003-11-24T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведамляе прэс-служба руху ЗУБР, Люба М. і Сяргей К. раздавалі газеты на рынку горада. Пасля таго, як яны скончылі і пайшлі ў накірунку чыгуначнага вакзалу, да іх падыйшлі некалькі грамадзянаў у цывільным і, не назваўшы сваіх імёнаў, прымусілі сесці ў машыну. Затрыманне адбылося ў 10.20 на вуліцы Савецкай. Пасля “зуброў” даставілі ў ГАУС Заслаў`я. Там іх дапытвалі некалькі супрацоўнікаў міліцыі - Клімушкін В. А., Алесюк Д. Н., Шыцікаў А. А.

Міліцыянтаў цікавіла, адкуль затрыманыя ўзялі газеты і ўлёткі, як адбываецца фінансаванне дзейнасці руху. Шыцікаў прыгразіў падключыць да расследвання справы гарадскі аддзел КДБ і папярэдзіў, што з`яўляцца на вуліцах гораду прадстаўнікам руху ЗУБР у далейшым будзе небяспечна. На “зуброў” склалі пратаколы па артыкуле 172 - 1 адміністрацыйнага кодэксу (выраб і распаўсюд незарэгістправанай друкаванай прадукцыі). Пасля зняцця адбіткаў пальцаў, у 14.00, затрыманых адпусцілі. Але праз некалькі хвілінаў да іх падбеглі супрацоўнікі міліцыі з аўтаматамі і, паведаміўшы, што з “зубрамі” хоча паразмаўляць начальнік ГАУС, затрымалі іх яшчэ раз.

Начальнік заслаўскай міліцыі Дзікевіч Сяргей Васільевіч паведаміў, што на “зуброў” можа быць заведзеная справа за абразу прэзідэнта. Ён сказаў, што, па яго дадзеных, Люба і Сяргей, падчас распаўсюду "Супраціву" на рынку размаўлялі з людзьмі і крытыкавалі палітыку Лукашэнкі. Канчаткова маладых апазыцыянераў вызвалілі толькі а 15 гадзіне. У бліжэйшы час іх павінны вызваць у суд Менскага раёну.

Распаўсюд газеты "Супраціў" адбываўся у нядзелю таксама ў Дзяржынску і Стоўбцах, але там ён прайшоў без інцыдэнтаў. Таксама ў гэтых гарадах з`явіліся ўлёткі з кантактнымі пэйджэрамі руху ЗУБР. Белору

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства