viasna on patreon

Аўкцыён, на якім хацелі прадаць лецішча Ніны Багінскай, не адбыўся

2016 2016-08-17T11:33:11+0300 2016-08-17T11:34:10+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/smaliavichy-baginskaia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пікет у Смалявічах. Фота Радыё Свабода.

Пікет у Смалявічах. Фота Радыё Свабода.

Аўкцыён у Смалявічах, на якім сёння хацелі прадаць лецішча Ніны Багінскай, не адбыўся — не знайшлося патэнцыйных пакупнікоў. Стартавая цана была 10 000 рублёў, інфармуе Радыё Свабода. Улады меркавалі такім чынам спагнаць з 69-гадовай жанчыны штраф за ўдзел у вулічных акцыях на агульную суму 7 000 рублёў.

У гэты ж дзень каля Смалявіцкага выканкама прайшоў пікет у падтрымку Ніны Багінскай. У ім удзельнічала Ніна  Багінская, яна трымала бел-чырвона-белы сцяг. Таксама там была рэжысёрка Вольга Мікалайчык, якая трымала плакат з надпісам "Дача СТ "Геолаг" канфіскаваная незаконна. Продажу — не!". Прысутнічала і праваабаронца Наталля Гарачка. На ўдзельнікаў несанкцыянаванай вулічнай акцыі склалі пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства