Затрыманых у Слоніме прадпрымальнікаў, якія кіраваліся на агульны сход, адпусцілі
Некалькі грамадзян з Ваўкавыску, якія сёння выехалі ў Мінск на сход па стварэнні прафсаюза прадпрымальнікаў «Салідарнасць», былі затрыманыя разам з аўтамабілем супрацоўнікамі Слонімскага ДАІ. Нібыта выявілася, што дакумент аб тэхаглядзе транспартнага сродку падроблены. Аўтамабіль разам з пасажырамі даставілі да высвятлення абставін у Слонім, аднак васьмярых прадпрымальнікаў пры гэтым доўга не адпускалі, маўляў, яны павінны прысутнічаць у якасці сведак пры разбіральніцтве. Пра гэта праваабаронцам паведаміў адзін з лідэраў прыдпрымальнікаў Мікалай Аўтуховіч.
Праз некаторы час, паколькі ўсе дакументы – зразумела – былі ў поўным парадку, прадпрымальнікі выехалі ў бок Мінску.
Характэрна, што перад Слонімам, аўтамабіль спынялі таксама і супрацоўнікі ДАІ Ваўкавыскага раёна, аднак не знайшлі ніякіх зачэпак для затрымання.
Гэтыя дзеянні “сілавікоў” нагадваюць дрэнна спланаваную акцыю па недапушчэнні прадпрымальнікаў з Беларусі на агульны сход у Мінск.
Акалічнасці затрымання высвятляюцца.