viasna on patreon

Анатоля Шумчанку пакаралі за Дзень Волі, але памер штрафу паменшылі

2016 2016-07-28T12:55:09+0300 2016-07-28T12:58:37+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shumchanka-4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Анатоль Шумчанка.

Анатоль Шумчанка.

Суд Савецкага раёна Мінска 28 ліпеня ў другі раз разгледзеў адміністрацыйную справу лідара Абʼяднання прадпрымальнікаў «Перспектыва» Анатоля Шумчанкі за ўдзел у Дні волі 25 сакавіка.

Раней ён абскардзіў пастанову гэтага ж суда аб пакаранні яго штрафам у памеры 30 базавых велічынь за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП).

24 траўня суддзя Менгарсуда Валеры Камісараў адмяніў штраф Анатолю Шумчанку за ўдзел у акцыі на Дзень Волі і накіраваў справу на разгляд іншым суддзёй у Савецкі раённы суд.

Супрацоўнікі міліцыі, якія выступалі ў ролі сведак сцвярджалі, што на дазволеным месцы збору мітынгоўцаў каля кінатэатра “Кастрычнік” Шумчанка прамаўляў заклікі, і гэта нібыта зафіксавала аператыўная відэаздымка. Аднак відэазапіс суду прадстаўлены не быў.

Суддзя Марыя Фёдарава тым не меней пастанавіла пакараць Анатоля Шумчанку штрафам у памеры 20 базавых велічынь.

Анатоль Шумчанка ня згодзен з судовай пастановай і мае намер ізноў абскардзіць яе ў вышэйстаячым судзе.

Раней суд Савецкага раёна Мінска вынес аналагічныя пастановы ў дачыненні да Рыгора Кастусёва, Наталлі Саматыя і некаторых іншых удзельнікаў Дня Волі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства