viasna on patreon

Суддзі не забыліся пра Дзень волі: сёння – суды і штрафы

2016 2016-07-21T12:13:38+0300 2016-07-21T15:13:42+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dv-2016-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзень волі 25 сакавіка 2016 года ў Мінску.

Дзень волі 25 сакавіка 2016 года ў Мінску.

У судзе Савецкага раёна 21 ліпеня адбыўся паўторны разгляд адміністрацыйнай справы жыхаркі Мінска Наталлі Саматыя. Паводле міліцэйскага пратаколу, яна здзейсніла правапарушэнне па артыкуле 23.34 (арганізацыя, альбо ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) пад  час святкавання дазволенага ўладамі Дня Волі – 25 сакавіка. 5 траўня гэты суд ужо выносіў пастанову аб прыцягненні Наталлі да адказнасці і прысудзіў ёй штраф у памеры 30 базавых велічынь.

Аднак у ходзе абскарджання пастановы ў Менгарсудзе, суддзя Валерый Камісараў 17 чэрвеня пастанавіў адправіць справу актывісткі на новы разгляд.

Сёння суддзя Марыя Фёдарава ўсё адно пастанавіла пакараць Саматыя штрафам. На гэты раз – 20 базавых велічынь.

Такі ж паўторны разгляд адміністрацыйнай справы за Дзень Волі  ў судзе Савецкага раёна чакае сёння і  намесніка старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва. 

Справу Кастусёва суд Савецкага раёну разглядаў некалькі разоў. Першы раз палітыка судзілі безь ягонай прысутнасьці і пакаралі на 30 базавых велічыняў. Фронтавец абскардзіў вырак, і судзьдзя Валеры Камісараў з увагі на памылкі, дапушчаныя ў пратаколах і падчас судовага пасяджэньня, пастанавіў скасаваць рашэньне пра штраф і накіраваць справу на перагляд. Судзьдзя Марына Фёдарава паставіла сваю кропку ў справе, пакараўшы намесьніка старшыні партыі БНФ на 20 базавых велічыняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства