viasna on patreon

Расіянку, якая жартавала пра траціл у аэрапорце "Мінск", адпусцілі пад заклад

2016 2016-07-19T10:42:31+0300 2016-07-19T10:58:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rymar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марыя Рымар

Марыя Рымар

Жыхарка расійскай Самары Марыя Рымар, якую затрымалі ў Беларусі, цяпер адпушчаная пад заклад. Пра гэта піша сайт volga.news са спасылкай на яе мужа Андрэя Рымара.

"Гэта не канец, але вялікі крок наперад. Вялікі дзякуй усім, хто падпісваў, распаўсюджваў, кансультаваў і г.д.", — напісаў мужчына ў сацсетках у аўторак, 19 ліпеня.

Як паведамлялася раней, Марыю Рымар затрымалі ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск" 7 ліпеня. Маці дваіх дзяцей была раздражнёная пільным даглядам і няўдала пажартавала, быццам у сваёй сумцы вязе траціл. Расіянку затрымалі па падазрэнні ў заведама ілжывым паведамленні аб небяспецы і змясцілі ў СІЗА. Ёй пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Андрэй Рымар абнародаваў у інтэрнэце петыцыю ў падтрымку жонкі. Яе падпісалі больш за 7000 чалавек.

"Еўрапейскае радыё".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства