viasna on patreon

Справа накіравана на новы разгляд, але судовыя выканаўцы ўжо спаганяюць штраф

2016 2016-07-18T08:10:33+0300 2016-07-18T08:11:12+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shved-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Швед у судзе.

Аляксандр Швед у судзе.

Баранавіцкі сябра прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці Аляксандр Швед атрымаў паведамленне ад судовага выканаўцы, у якім яму прапанавана добраахвотна  аплаціць штраф у памеры 20 базавых велічынь. Калі ён гэтага не зробіць, адзначана ў паведамленні, будзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Актывіст быў пакараны штрафам па абвінавачанні ва ўдзеле ў пікеце, якія адбыўся ў Слоніме 31 сакавіка каля прахадной Слонімскай камвольна-прадзільнай фабрыкі. Пікет быў зладжаны актывістамі прафсаюза РЭП у падтрымку свайго калегі Міхаіла Сашко, з якім не працягнулі працоўны кантракт на прадпрыемстве. Аляксанд Швед раздаваў газеты “Салідарнасць”.

20 траўня актывіст быў пакараны судом г. Баранавіічы і Баранавіцкага раёна, але 30 чэрвеня Брэсцкі абласны суд адмяніў дадзенае рашэнне суда і  накіраваў справу на новы разгляд іншаму суддзі. Суддзя Баранавіцкага суда Вольга Раманава дапусціла памылку ў даце: дата правядзення пікета была ўказана 31-ым траўня. Новага паседжання суда ў Баранавіцкім судзе яшчэ не было, але гэта, як аказалася, не даведзена да ведама судовых выканаўцаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства