viasna on patreon

Баранавічы: прызначаны дзень суду над прафсаюзным актывістам

2016 2016-05-02T09:44:20+0300 2016-05-02T09:46:07+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/slonim-kamvolny-kambinat.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пікет у Слоніме 31 сакавіка. Фота praca-by.info.

Пікет у Слоніме 31 сакавіка. Фота praca-by.info.

Баранавіцкі прафсаюзны актывіст Аляксандр Швед атрымаў позву ў суд за ўдзел у акцыі, якую ладзілі 31 сакавіка сябры незалежнага прафсаюзу РЭП у Слоніме, каля прахадной мясцовага камвольнага камбіната.

Пратакол адміністрацыйнага правапарушэння складзены па артыкуле 23.34 КаАП ў адсутнасць актывіста. Доказам удзелу актывіста ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве паслужылі фотаздымкі.

Як паведамляе Беларускае Радыё Рацыя, актывісты прафсаюзу РЭП правялі 31 сакавіка пікет у падтрымку свайго актывіста Міхаіла Сошка ў Слоніме. Слесару 6-га разраду са «Слонімскай камвольна-прадзільнай фабрыкі» Міхаілу Сошку кіраўніцтва не працягнула кантракт. Міхаіл адпрацаваў на фабрыцы 30 год. Згодна з калектыўнаю дамоваю на прадпрыемстве яму павінны былі працягнуць кантракт да дасягнення пенсійнага ўзросту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства