Баранавічы: улады абяцаюць дыялог з грамадскасцю аб стане беларускай мовы
Пры наяўнасці грошай рускамоўную шыльду на гарвыканкаме зменяць на беларускую. Такі адказ на сваю прапанову змяніць рускамоўную шыльду на беларускамоўную, аналагічна змяніць на ўездах у горад шыльды атрымалі старшыня Баранавіцкага аддзялення Таварыства беларускай мовы Мікалай Падгайскі і сябра Рады арганізацыі Віктар Мязяк. Адказ падпісаны намеснікам старшыні гарвыканкама Аляксеем Гарбузавым. Актывісты ТБМ таксама прапаноўвалі правесці круглы стол па аднаўленні і пашырэнні беларускіх школ з прадстаўнікамі ўлады, настаўнікамі і прыхільнікамі роднай мовы, на што чыноўнік таксама пагадзіўся, але папрасіў прадставіць план мерапрыемства ад прапаноўцаў.
Мікалай Падгайскі і Віктар Мязяк такі план прадставіць пагадзіліся. Таксама яны прынялі рашэнне сабраць грошы на шыльду, каб не зацягваць гэтае пытанне.