viasna on patreon

Баранавічы: старшыню мясцовага ТБМ Мікалая Падгайскага апыталі ў міліцыі адносна ўскладання кветак да помніка Яну Чачоту

2016 2016-07-13T17:00:51+0300 2016-07-13T17:01:18+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baran-akcija-jan-chachot.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ушанаванне памяці Яна Чачота баранавіцкімі актывістамі

Ушанаванне памяці Яна Чачота баранавіцкімі актывістамі

Старшыня Баранавіцкага аддзялення ТБМ Мікалай Падгайскі быў выкліканы размову да намесніка начальніка райаддзела міліцыі Льва Лопуха. Супрацоўнік міліцыі апытаў Падгайскага, што і як адбывалася 9 ліпеня ў Новай Мышы і Русіно  падчас ускладання кветак да помніка Яну Чачоту і фэсту. 

Як стала зразумела з размовы, міліцыя ўжо паспела апытаць па гэтым пытанні жыхароў Новай Мышы на прадмет мітынгу каля помніка. Начальнік райаддзела не ведаў, што ТБМ – зарэгістраваная арганізацыя. Папрасіў прадставіць план працы. Заспакоіў, што далейшых дзеянняў у адрас Міхася Бернага і самога Падгайскага не будзе. Спадар Лопух размову вёў вельмі карэктна, адзначыў Падгайскі.

На пытанне Мікалая Падгайскага, чаму наогул распачата гэтая справа, міліцыянт паказаў матэрыял з інтэрнэта і сказаў, што ім падалася нейкая крамола ў інфармацыі, неяснасці і недакладнасці. Хаця, паводле Мікалая Падгайскага,  напісана ўсё дакладна і правільна пра фэст і ўскладанне кветак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства