viasna on patreon

“Крытычная маса”: паляванне на ведзьмаў-3

2016 2016-07-13T09:35:33+0300 2016-07-13T12:56:46+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/krytmassa_29.04_10.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Традыцыйная роварная паездка “Крытычная маса” 29 красавіка 2016 года

Традыцыйная роварная паездка “Крытычная маса” 29 красавіка 2016 года

Чарговы роварны заезд велааматараў, вядомы пад назвай “Крытычная маса”, як і ранейшыя акцыі, не застаўся па-за ўвагай сталічных сілавікоў.

24 чэрвеня дзесятак раварыстых сабраліся ў цэнтры горада, а затым скіраваліся да праспекта Пераможцаў па маршруце, на якім  29 красавіка былі затрыманыя некалькі ўдзельнікаў папярэдняга заезду, а ў дачыненні да Зміцера Паліенкі была распачатая крымінальная справа па арт. 364 Крымінальнага кодэкса - "Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў". На дадзены момант ён знаходіцца СІЗА-1.

На мосце праз Свіслач актывісты “Крытычнай масы” зладзілі акцыю з інсталяцыяй, расцяжкай і дымавымі фаерамі. Валанцёры-назіральнікі адзначаюць, што супрацоўнікаў міліцыі пры гэтым не заўважалася. Аднак ўвесь час за калонай велааматараў рухаўся аўтобус жоўтага колеру з супрацоўнікамі міліцыі, якія не прадпрымалі ніякіх актыўных дзеянняў.

Тым не менш, на 7 ліпеня ў ДАІ Цэнтральнага раёна Менска былі выкліканыя тры актывістаў ініцыятывы “Пошуг” Дар'я Тылецкая, Павел Сяргей і Вячаслаў Касінераў. Стала вядома, што супраць іх распачатая адміністрацыйная справа па арт.18.23 КаАП ("Парушэнне правілаў дарожнага руху") менавіта за велапрабег 24 чэрвеня.

 Позва Вячаславу Касінераву.

Абсурднасць гэтых выклікаў палягае ў тым, што падчас правядзення апошняй “Крытычнай масы” 24 чэрвеня ніхто з вышэйназваных актывістаў не прымаў удзелу ў велапрабегу і тым больш не выязджаў на праезную частку. Відаць супрацоўнікі міліцыі, якія назіралі за акцыяй вырашылі перастрахавацца і зрабіць з іх правапарушальнікаў. Толькі на гэта раз, як кажуць,  патрапілі пальцам у неба і “паляванне на ведзьмаў” не атрымалася.

29 красавіка 2016 года ў Мінску адбылася першая ў гэтым годзе традыцыйная роварная паездка “Крытычная маса”. Супрацоўнікі міліцыі жорстка затрымалі 6 удзельнікаў акцыі, большасць з якіх атрымалі адміністрацыйнае спагнанне.  У дачыненні да Зміцера Паліенкі была распачатая крымінальная справа па арт. 364 Крымінальнага кодэкса - "Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства