viasna on patreon

Сумесная дзейнасць праваабаронцаў Украіны і Беларусі прыносіць свой плён

2016 2016-07-11T14:51:19+0300 2022-01-26T13:23:19+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/harkau-kaardynacyia-2005-06-30-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Удзельнікі "круглага стала" ў Харкаве па арганізацыі правядзення адвакацыйных кампаній. За сталом - прадстаўнікі Беларусі Алена Маслюкова, Ал. Капуцкі і Зміцер Колчын.

Удзельнікі "круглага стала" ў Харкаве па арганізацыі правядзення адвакацыйных кампаній. За сталом - прадстаўнікі Беларусі Алена Маслюкова, Ал. Капуцкі і Зміцер Колчын.

Каардынацыйная сустрэча з удзелам прадстаўнікоў украінскіх і беларускіх праваабарончых арганізацый адбылася напрыканцы чэрвеня ў Харкаве. На сустрэчы абмяркоўваўся вопыт па арганізацыі і правядзенні адвакацыйных кампаній па абароне правоў пэўных катэгорый грамадзян.

Каардынатар з беларускага боку, сябра рады Праваабарончага цэнтра “Вясна” Зміцер Салаўёў бачыць у супольнай працы арганізацый двух краін вялікі патэнцыял, які ўзбагачае абодва бакі вопытам і напрацоўкамі:

“Ва Украіне мы праводзім менавіта адвакацыйныя кампаніі па абароне правоў пэўных сацыяльных груп, супольнасцей. Напрыклад, у Адэсе была распачатая і зараз паспяхова развіваецца адвакацыйная кампанія па абароне правоў дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў і асоб, да іх прыроўненых, на атрыманне ад дзяржавы жылля. Тут гэта праблема стаіць досыць востра, паколькі каля 2000 асоб маюць права на атрыманне жылля ад дзяржавы. Праваабарончы цэнтр “Вясна” разам з “Альянсам па абароне правоў дзяцей” (Адэса)  і шэрагу іншых арганізацый ініцыявалі гэтую кампанію, запатрабавалі распрацаваці і прыняць  Праграму па набыццю кватэр для такой катэгорыі грамадзян”.

 Удзельнікі

 Удзельнікі

Ініцыятыва, якая была запачаткаваная ў Адэсе, зараз пашыраецца і на іншыя рэгіёны Украіны.

“24 чэрвеня мы правялі круглы стол у Харкаве, на якім, скарыстаўшыся вопытам Адэсы, прадстаўнікі адэскіх праваабарончых арганізацый, разам з мясцовымі арганізацыямі, выпрацоўвалі стратэгію па стварэнні падобнай ініцыятывы. У Харкаве будзе створаная кааліцыя арганізацый, якія будуць змагацца за правы дзяцей і патрабаваць распрацоўкі падобнай праграмы, займацца зборам неабходнай інфармацыіі, маніторынгам сітуацыі з правамі дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Прычым, зараз мы вядзем працу больш прафесійна, больш спецыялізавана, чым напачатку кампаніі” - кажа Зміцер Салаўёў.

Ён адзначае, што гэта адна з паспяховых адвакацыйных кампаній, якія арганізуюцца разам ў межах сумеснага праваабарончага праекту арганізацый Украіны, Беларусі і Польшчы.

Акрамя гэтага, распачатая кампанія па абароне правоў інвалідаў. Напачатку чэрвеня, таксама ў Харкаве, адбыўся тэматычны семінар, у працы якога прымалі ўдзел і прадстаўнікі рэгіянальных філій “Вясны”.

 Удзельнікі

Беларускія праваабаронцы маюць вопыт сумеснай працы з такімі украінскімі арганізацыямі, як Цэнтр СІМ, які займаецца пэўнымі праблемамі  часова пераселеных асобаў, арганізацыяй “Март” (Чарнігаў), якія таксама жадаюць далучыцца да кампаніі па абароне правоў сірат, з “Моладдзю Чаркашчыны”, якія зацікаваліся праблемамі правоў інвалідаў.

Летась беларускія валанцёры сумесна з актывістамі арганізацыі “Станцыя Харкаў” займаліся дапамогай часова перамешчаным з зоны АТА грамадзянам у складзе “Праваабарончай Гуманітарнай місіі ва Украіне”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства