viasna on patreon

Баранавічы: пікет супраць прымусовага галасавання на выбарах не дазволены

2016 2016-07-09T11:47:12+0300 2016-07-09T11:47:28+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gryk-shod.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рыгор Грык.

Рыгор Грык.

Грамадскі актывіст з Баранавічаў Рыгор Грык 24 чэрвеня накіраваў заяўку ў мясцовы выканкам аб правядзенні 16 ліпеня пікета з мэтай праінфармаваць жыхароў горада, што удзел у выбарах – гэта добраахвотнае воевыяўленне, а прымус да галасавання, у тым ліку -- да датэрміновага, з’яўляецца незаконным і супярэчыць Канстытуцыі РБ.

У адказе, які Рыгор Грык атрымаў з Баранавіцкага гарвыканкама за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама А. Гарбуза, паведамляецца, што яму не дазволены пікет згодна ч.6, арт 4 Закона “Аб масавых мерапрыемствах”: асобы, якія дапусцілі парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства на працягу года пасля накладання адміністрацыйнагам пакарання за такое ж парушэнне, не могуць выступаць арганізатарамі масавага мерапрыемства.

Рыгор Грык неаднаразова прыцягваўся да адказнасці за ўдзел у мірных акцыях за апошні год, у тым ліку – за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў у Мінску і пікет у падтрымку Таццяны Караткевіч падчас выбараў прэзідэнта РБ, праведзены ў Баранавічах у 2015 годзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства