viasna on patreon

У Баранавічах збіраюцца правесці пікет супраць прымусовага галасавання на выбарах

2016 2016-06-26T22:24:42+0300 2016-06-26T22:25:18+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gryk-shod.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рыгор Грык.

Рыгор Грык.

Такая прапанова зыходзіць ад грамадскага актывіста Рыгора Грыка, які 24 чэрвеня накіраваў адпведную заяўку на пікет у мясцовы гарвыканкам. Сама акцыя запланавана на 16 ліпеня.

Як адзначыў Рыгор Грык, “напярэдадні парламенцкіх выбараў мы хочам прыцягнуць увагу жыхароў горада да таго, што прымус да галасавання (у тым ліку датэрміновага) ёсць незаконнай дзеяй, бо ў адпаведнасці з артыкулам 65 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, выбары з'яўляюцца свабоднымі, і выбаршчык асабіста вырашае, ці ўдзельнічаць яму ў выбарах і за каго галасаваць”.

Баранавіцкі актывіст нагадаў, што падчас апошніх выбарчых кампаній мелі месца факты, калі выбаршчыкаў (асабліва студэнтаў) прымушалі прагаласаваць датэрмінова. “Вядома, што выбарчыя бюлетэні ў перыяд датэрміновага галасавання лягчэй фальсіфікаваць”, - адзначыў Рыгор Грык.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства