viasna on patreon

Перадачы ў ІЧУ - на меркаванне дзяжурнага

2016 2016-07-05T14:11:06+0300 2016-07-06T10:59:05+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/izaliatar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У рамках маніторынгу ўмоў утрымання і абыходжання з адміністрацыйна затрыманымі і арыштаванымі ў ізалятарах часовага ўтрымання праваабаронцы наведалі раённыя аддзелы ўнутраных спраў у Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай і Мінскай абласцях.

У ходзе маніторынгу, як паведамляе protivpytok.org высветлілася, што ў шматлікіх раённых аддзелах унутраных спраў на інфармацыйных стэндах адсутнічае інфармацыя аб начальніках ізалятараў часовага ўтрымання, іх кантактных дадзеных і часу асабістага прыёму грамадзян. Акрамя таго, адсутнічае інфармацыя пра час прыёму перадач і аб прадметах, дазволеных да перадачы адміністрацыйна арыштаваным і адміністрацыйна затрыманым асобам.

"Лічу, што сітуацыя ў РАУС, якая склалася зараз, стварае нязручнасці грамадзянам, якия маюць намер перадаць сваім сваякам і знаёмым прадметы першай неабходнасці і прадукты. Акрамя таго, адсутнасць выразнай інфармацыі аб часе прыёму перадач можа прывесці да адвольнага трактавання дадзенага права супрацоўнікамі дзяжурнай часткі, якія могуць самастойна вызначаць час і дні прыёму перадач. Напрыклад, у Добрушскім РАУС супрацоўнік дзяжурнай часткі паведаміў, што перадачы можна прыносіць кожны дзень, у той час як у Жлобінскім і Рагачоўскім РАУС перадачы дазволены толькі па аўторках і пятніцах. У дзяжурнай частцы Мазырскага РАУС наогул праходзіў рамонт і адсутнічалі супрацоўнікі», - паведаміла праваабаронца Вікторыя Фёдарава.

«Супрацоўнік дзяжурнай часткі Пухавічскага РАУС на маё пытанне пра час прыёму перадач толкам растлумачыць нічога не змог. Інфармацыі аб ІЧУ і перадачах на стэндзе таксама не было», - паведаміў праваабаронца Сяргей Усцінаў.

Праваабаронцы накіравалі ў раённыя аддзелы ўнутраных спраў прапановы аб размяшчэнні на інфармацыйных стэндах у РАУС адсутнай інфармацыі аб ІЧУ і перадачах для адміністрацыйна арыштаваных і адміністрацыйна затрыманых асоб.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства