viasna on patreon

Дзмітрыю Паліенку працягнулі тэрмін следства яшчэ на адзін месяц

2016 2016-06-30T14:36:38+0300 2016-06-30T14:48:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palienka_dzmitryi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіст Дзмітрый Паліенка (фота з сацсетак)

Актывіст Дзмітрый Паліенка (фота з сацсетак)

Актывіст Дзмітрый Паліенка будзе знаходзіцца пад следствам да 29 ліпеня.

Як высветлілі праваабаронцы, Следчы камітэт Цэнтральнага раёна г. Мінска працягнуў тэрмін следства яшчэ на месяц у сувязі з тым, што супрацоўнікі не змаглі арганізаваць шэраг следчых дзеянняў. У тым ліку не былі праведзеныя вочныя стаўкі з удзелам Дзмітрыя Паліенкі, Станіслава Канавалава і супрацоўнікаў ДАІ, якія спынялі раварыстаў падчас “Крытычнай масы”.

Акрамя таго, вядома, што не ўсе лісты ад Дзмітрыя выходзяць на волю.

Нагадаем, жорсткае затрыманне веласіпедыстаў-удзельнікаў "Крытычнай масы" адбылося ўвечары 29 красавіка. У выніку грубых дзеянняў АМАПа, было затрымана 6 чалавек, якіх моцна зьбілі і адвезьлі ў РУУС Цэнтральнага раёна. Пазней чацвёра з затрыманых падпісалі пратаколы аб парушэнні правілаў дарожнага руху і аказанні супраціўлення супрацоўнікам органаў унутраных спраў і ДАІ, а супраць дваіх былі распачатыя крымінальныя справы па арт. 364 Крымінальнага кодэкса "Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў".

Затрыманаму Дзмітрыю Паліенку вечарам 6 траўня прад’явілі абвінавачванні. На дадзены момант ён знаходізцца ў СІЗА-1.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” выступіў з заявай з нагоды ўтрымання пад вартай Дзмітрыя Паліенкі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства