viasna on patreon

Суды ў Барысаве: Макаеву - 45 базавых велічынь штрафу, Абрамовічу - 40, Латышаву і Пракаповічу - па 15

2016 2016-06-29T17:30:40+0300 2016-06-29T17:30:41+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/abramovic1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Абрамовіч. Фота БелСАТ.

Аляксандр Абрамовіч. Фота БелСАТ.

29 чэрвеня ў Барысаве адбыўся суд пад старшынствам суддзі Болатава А.В. над удзельнікамі несанкцыянаванага пікету, які адбыўся 7 траўня.  Заяўка на пікет падавалася, але райвыканкам не даў дазволу на яго правядзенне.
Судзілі Алеся Макаева, Міхаіла Латышава, Паўла Пракаповіча, якія адсутнічалі на працэсе, і Аляксандра Абрамовіча.
А.Абрамовіч выказаў недавер суддзі. 18 гадоў таму Вярхоўны Суд адмяніў рашэнне суддзі Болатава ў дачыненні да яго. Тады суддзя Болатаў суміраваў 3 адміністрацыйныя арышты (10, 10, 15 сутак) і вынес пакаранне 35 сутак арышту, якія Абрамовіч адбыў незаконна.
Суддзя хадайніцтва аб адводзе суддзі не задаволіў, палічыўшы, што падставы для адводу адсутнічаюць.
Сведчылі з боку абвінавачання 3 супрацоўнікі міліцыі - капітан Якімовіч С.С., старшы інспектар Барысаўскага ГАУС маёр Ляўкова А.С., маёр Ляскоўскі Ю.А.
У выніку судовага працэсу суддзя вынес пастановы аб накладанні штрафаў: 40 базавых велічынь Аляксандру Абрамовічу, 45 б.в. - Алесю Макаеву і па 15 б.в. Міхаілу Латышаву і Пятру Пракаповічу.
На судзе прысутнічалі прадстаўнікі ПЦ "Вясна" і журналісты БЕЛСАТ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства