viasna on patreon

За мітынг прадпрымальнікаў у Барысаве складзеныя пратаколы

2016 2016-05-11T10:22:38+0300 2016-05-11T10:22:47+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/abramovic1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Абрамовіч. Фота БелСАТ.

Аляксандр Абрамовіч. Фота БелСАТ.

7 траўня старшы інспектар Барысаўскага РУУСа Сяргей Якімовіч склаў пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння на некалькі удзельнікаў мітынгу прадпрымальнікаў, які адбыўся ў Барысаве каля ўваходу на рынак. Пратаколы складзеныя на чатырох чалавек. А менавіта – на аднаго з лідэраў пратэстнага прадпрымальніцкага руху ў Беларусі менчука Аляксандра Макаева, гомельскага прадпрымальніка і грамадскага актывіста Міхася Латышава, кіраўніка Менскай абласной арганізацыі незарэгістраванай партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Паўла Пракаповіча і старшыню Барысаўскай арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандра Абрамовіча. Апошні з'явіўся арганізатарам несанкцыянаванага мітынгу пратэсту прадпрымальнікаў 7 траўня ў Барысаве з 15 да 16 гадзін ля галоўнага ўваходу на рынак «КУП Барысаўскі гарадскі стадыён» пад лозунгамі адмены дыскрымінацыйных для індывідуальных прадпрымальнікаў прэзідэнцкіх указаў Аляксандра Лукашэнкі, перш за ўсё указа №222.
За арганізацыю і ўдзел у гэтым пратестным мерапрыемстве чатыром згаданым асобам Сяргей Якімовіч прыпісаў парушэнне пункта 23.34 КаАП РБ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства