viasna on patreon

Баранавіцкая міліцыя высвятляе, хто правёў пікет у гарадскім парку

2016 2016-06-21T17:02:38+0300 2016-06-21T17:03:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baran-charnavus-plakat.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

20 чэрвеня на сайце Беларускага “Радыё Рацыя” з’явілася інфармацыя пра адзіночны паўтарагадзінны пікет прадпрымальніка Мікалая Чарнавуса ў адзіным вызначаным гарадскімі ўладамі месцы для правядзення масавых мерыпрыемстваў – старым парку горада Баранавічы. Чарнавус не звяртаўся па дазол на пікет, паколькі шмат разоў атрымліваў адмовы і не чакаў, што на гэты раз такі дазвол будзе атрыманы. Тэма пікета была адлюстравана ў плакаце: “Чыноўнікі – злодзеі! Ваш дом – турма!”. Здымак да публікацыі быў зроблены так, што відаць толькі плакат, без асобы, якая яго трымае. Баранавіцкая міліцыя адрэагавала аператыўна. У той жа дзень, 20 чэрвеня, Мікалаю Чарнавусу патэлефанаваў намеснік начальніка аддзела аховы правапарадка Сяргей Паўленя і спытаў, ці сапраўды Чарнавус правёў пікет, ці адпавядае размешчаная на “Радыё Рацыя” інфармацыя сапраўднасці. Мікалай Чарнавус параіў супрацоўніку міліцыі высвятляць абставіны справы самастойна і без яго дапамогі. Пакуль размова на гэтым скончылася.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства