viasna on patreon

Гомельскі актывіст аспрэчвае забарону на пікет ў судзе

2016 2016-06-21T09:16:26+0300 2016-06-21T09:16:47+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/razhkou_maksim.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Максім Ражкоў, Гомель.

Максім Ражкоў, Гомель.

Cёння, 21 чэрвеня ў 10.30 суд Цэнтральнага раёна Гомеля разгледзіць скаргу актывіста Максіма Ражкова на забарону Гомельскім гарвыканкам пікету ў падтрымку ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка.  

Падставай для адмовы ў рэалізацыі права на пікет і як следства на выказванне меркавання чыноўнікі ўказалі адсутнасць дамоваў на абслугоўванне пікету з боку хуткай медыцынскай дапамогі і прадпрыемства “ГОРСАП”, а таксама той факт, што заяўлены пікет актывіст меў намер правесці ў цэнтры горада, у той час як гарадскія ўлады дазваляюць праводзіць падобнае толькі на ўскраінах горада.

Такую адмову Максім Ражкоў лічыць неправамернай, якая ўшчамляе яго канстытуцыйнае права на свабоду правядзенне мірнага сходу і як следства на свабоду выказвання меркавання.

“У маім выпадку Гомельскі гарвыканкам не змог прадэманстраваць, што прычыны адмовы, нават калі яны і заснаваныя на нацыянальным законе, з'яўляліся неабходныя для адной з законных мэтаў па сэнсу артыкула 23 Канстытуцыі, артыкулаў 19 і 21 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Таму я прыходжу да высновы, што менавіта на гарвыканкаме цяпер ляжыць абавязак даказаць мэтазгоднасць уведзеных абмежаванняў на маё права”, - адзначыў М. Ражкоў.

Гомельская Вясна

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства