viasna on patreon

Юрыст просіць Вярхоўны суд устанавіць разумныя тэрміны ўведамлення бакоў аб разглядзе спраў

2016 2016-05-19T15:04:48+0300 2016-05-19T15:05:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/suddzia-mantyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Інфармаванне СМС-паведамленнямі за 2 гадзіны да пачатку судовага разбіральніцтва ў межах адміністрацыйных спраў Алена Барысава лічыць непрымальнай практыкай і злоўжываннем правам.

Магілёўскі юрыст і праваабаронца Алена Барысава накіравала ў Вярхоўны суд зварот, у якім просіць ініцыяваць змены па ліквідацыі прабелаў у Працэсуальна-выканаўчым кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэннях і Грамадзянска-працэсуальным кодэксе ў пытаннях вызначэння разумнага тэрміна ўведамлення бакоў аб даце, часе і месцы разгляду спраў.

Барысава таксама просіць прызнаць практыку судоў, калі яны інфармуюць бакі аб судовым пасяджэнні за 2 гадзіны да пачатку працэсу праз СМС-паведамленні непрымальнай.

-Я звярнулася ў суд Ленінскага раёна Магілёва па абарону сваіх правоў і законных інтарэсаў.  Суддзя Літвінава вынесла рашэнне на маю карысць, аднак, на жаль, я не здолела прыняць удзел у судовым пасяджэнні, бо толькі ў 14-00 даведалася, што мне на нумар мабільнага тэлефона прыйшло СМС-паведамленне с запрашэннем на судовае пасяджэнне, якое ўжо адбылося у гэты же дзень раніцай, - гаворыць Алена Барысава.

Юрыст і праваабаронца адзначае, што ў гэтым выпадку было парушана яе права на справядлівае і публічнае разбіральніцтва, бо яна ў справе з’яўлялася пацярпелай і не здолела выказаць жадаемыя хадайніцтвы.

-Пасля судовага пасяджэння суддзя Літвінава тройчы паведаміла, што ўсё зроблена па закону і нічога не парушана. Тое самае ў сваім пісьмовым адказе паведаміла і старшыня Ленінскага раённага суда Кужалева. І суддзя, і старшыня суда лічаць, што практыка інфармавання СМС-паведамленнямі за дзьве гадзіны да пачатку судовага пасяджэння з’яўляецца для іх суда прымальнай. У крымінальных справах прапісана, што інфармаванне аб даце, месцы і часе судовага пасяджэння адбываецца не менш чым за 5 сутак. У ГПК і ПвКаАП гэта ўвогуле не прапісана. Але калі браць аналогію права, то гэтыя тэрміны павінны быць разумнымі, каб бакі мелі магчымасць падрыхтавацца да справы і прыняць удзел у яе разгладзе, - працягвае Алена Барысава.

Юрыст і праваабаронца таксама адзначае, што ў гэтым выпадку органы, якія адказныя за прыняцце нарматыўна-прававой дакументацыі, дапусцілі прабел у заканадаўстве, які і стаў прычынай злоўжывання суддзямі права.

Варта дадаць, што ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і Пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах замацавана права на справядлівае і публічнае разбіральніцтва спраў. У мэтах забеспячэння паўнавартаснай рэалізацыі права на судовую абарону, Пакт прадугледжвае шэраг юрыдычных гарантый, і дзяржава выступае ў якасці гаранта забеспячэння правоў і свабод.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства