viasna on patreon

Разгляд справаў па парушэнні ПДР удзельнікамі “Крытычнай масы” перанесены

2016 2016-05-03T17:19:02+0300 2016-05-03T17:26:33+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/krit-massa.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пакінуты АМАПам ровар аднаго з затрыманых

Пакінуты АМАПам ровар аднаго з затрыманых

3 траўня ў ДАІ Мінгарвыканкама пачаўся разгляд адміністрацыйных справаў па парушэнні правілаў дарожнага руху ў дачыненні да ўдзельнікаў “Крытычнай масы” Аляксея Адамовіча, Дзмітрыя Пахомава і Кірыла Падабеда.

Аднак, з-за недахопу тлумачэнняў, пратаколы адправілі на дапрацоўку, а разгляд спраў быў перанесены на 12 траўня.

Дзмітрый Пахомаў распавядае, што сам не ехаў па праезнай частцы:

“Хоць я асабіста па праезнай часткі не ехаў і здымаў відэа з тратуара, мяне ўсё адно затрымалі. Я мяркую менавіта за тое, што я здымаў. Таму верагодна ў іх не будзе ні відэа на мяне, нічога не будзе. І цяпер будзем спрабаваць даказваць, што я не ехаў па праезнай частцы”.

Іншы абвінавачаны ў парушэнні ПДР Аляксей Адамовіч удакладняе:

“Я некаторы час ехаў па праезнай частцы, але пакінуў яе амаль па першым патрабаванні супрацоўніка ДАІ. Я падпісаў пратакол аб непадпарадкаванні, але ў сваіх тлумачэннях, якія з нас бралі, я паказаў, што спыніўся не адразу, бо мой ровар не прыстасаваны для хуткага спынення. І тармазны шлях у мяне ў тры разы даўжэй, чым у звычайнага ровара. Уласна гэта і было прычынай, чаму я адразу не выканаў патрабаванне супрацоўніка ДАІ”.

І дадае:

“Я лічу, што раварыст - гэта паўнапраўны ўдзельнік дарожнага руху, і месца яго на праезнай часткі, а не побач з дзецьмі і калыскамі”.

Хлопец ужо накіраваў скаргу на непрапарцыйнасць дзеянняў супрацоўнікаў органаў унутраных спраў пры затрыманні у Следчы камітэт і прайшоў медыцынскі агляд.

У чацвер – 5 траўня – будзе разглядацца аналагічная справа па пратаколе аб адміністрацыйным правапарушэнні, складзеным на назіральніка БХК Кірыла Кажэнава.

Акрамя таго, дадому да Максіміліяна Бойчанкі, які падчас акцыі не быў затрыманы, сёння прыехалі супрацоўнікі ДАІ і ўручылі позву з патрабаваннем прыбыць 4 траўня ў 11.00 у РУУС Цэнтральнага раёна для ўдзела ў адміністрацыным працэсе - складанні на яго пратакола па ч.1 арт 18.23 КаАП.

Хлопцаў яшчэ чакае і позва ў суд за непадпарадкаванне патрабаванням службовых асобаў. Адпаведныя пратаколы былі складзеныя ў дачыненні да іх па арт. 23.4 КаАП.

Больш за тое, стала вядома, што Дзмітрыя Паліенку перавялі ў СІЗА па вуліцы Валадарскага. На гэтым тыдні яму мусіць быць прад'яўлена абвінавачванне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства