viasna on patreon

Аршанцам прапанавалі самім зрабіць пераклады абвестак у транспарце на беларускую мову

2015 2015-11-26T10:07:22+0300 2015-11-26T10:07:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/belmova-vuchyce.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жыхарам Оршы, якія прасілі аднавіць абвяшчэнне прыпынкаў у аўтобусах на беларускай мове, кіраўніцтва аўтапарку даслала адказ. Сэнс адказу такі: "Беларускамоўныя абвесткі – не наш клопат".

Нагадаем, у лістах, якія аршанцы накіроўвалі дырэктару аўтапарка №3 была просьба аднавіць абвяшчэнне прыпынкаў па-беларуску. Бо гэта, на думку гараджан, спрыяе патрыятычнаму выхаванню і паляпшае турыстычны імідж горада. У адказе, атрыманым у якасці рэакцыі на адзін з калектыўных лістоў, было паведамлена, што абвесткі па-беларуску адмянілі пасля скаргі "адной грамадзянкі", якая "заўважыла памылкі".

Дзіўна, але звароты дзясяткаў людзей не выклікалі актыўнасці кіраўніцтва аўтапарку, калі гаворка зайшла не пра адмену, а пра аднаўленне беларускамоўных абвестак. Высвелілася, што адмяніць – найпрасцей, чымсьці паклапаціцца пра імідж горада і станоўчыя ўражанні турыстаў, якія не бачаць у Беларусі дастаткова нацыянальнага калярыту. Адзінае, што прапанаваў аўтапарк аўтарам звароту – гэта самім, на добраахвотнай аснове, перакласці назвы прыпынкаў на беларускую мову. І хоць гатовыя зрабіць гэта ўжо знайшліся, так і застаецца незразумелым, якім чынам будзе запісана фанаграма перакладзеных абвестак, і ці ёсць гарантыя таго, што яна насамрэч будзе выкарыстана.

Паказальна, што падобных праблем не паўстае ў іншых населеных пунктах – прыкладам, у Віцебску, дый у іншых рэгіёнах, дзе паважаюць правы людзей а карыстанне роднай мовай. Беларускамоўныя абвесткі там гучаць у транспарце бесперашкодна, і кіраўніцтва аўтапаркаў знаходзіць сродкі і магчымасці, каб зрабіць якасны пераклад мясцовых назоваў на беларускую мову.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства