viasna on patreon

Справаздача па маніторынгу акцыі памяці 29 кастрычніка 2015 году ў Мінску

2015 2015-10-30T13:45:16+0300 2016-07-25T12:18:21+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kdb-aktion-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
"Ланцуг памяці" 29 кастрычніка ў Менску

"Ланцуг памяці" 29 кастрычніка ў Менску

Масавае мерапрыемства 29 кастрычніка 2015 года насіла мірны характар. Адсутнасць заяўкі на правядзенне масавага мерапрыемства, як таго патрабуе закон, не з’яўляецца нагодай для абмежавання свабоды мірных сходаў. Факт складання на арганізатараў  і ўдзельнікаў пікета пратаколаў аб адміністратыўным правапарушэнні можна расцэньваць як умяшанне ў ход масавага мерапрыемства з боку супрацоўнікаў міліцыі, хаця адзначаем станоўчую практыку складання пратакола на месцы без фізічнага затрымання асобы, у дачыненні да якой вядзецца адміністратыўны працэс. У той жа час складанне пратакола заблакіравала магчымасць удзелу ў пікеце на некалькі хвілін, варта было рабіць гэта пасля пікета.

Па-ранейшаму большасць прысутных супрацоўнікаў міліцыі знаходзіцца на мерапрыемстве ў цывільнай вопратцы, што не дае магчымасць іх ідэнтыфікаваць.

Папярэдняя інфармацыя

17 кастрычніка у сваім фэйсбуку Мікола Статкевіч апублікаваў гістарычную сводку і заклік да грамадзянаў “прыйсці 29.10.2015  у 18.30 да сценаў будынкаў КГБ i мiнiстэрства ўнутраных спраў на праспекце Незалежнасці, каб са свечкамi у руках стварыць ланцуг памяцi ахвяраў сталiнiзму i нагадаць нашчадкам iх катаў пра адказнасць за злачынствы”.

Арганізатары заклікалі ўдзельнікаў не несці на акцыю сімволіку, каб не правакаваць затрыманні.

Падчас правядзення масавага мерапрыемства 29 кастрычніка 2015 года вочна і бесперапынна ажыццяўлялі грамадскі кантроль 5 назіральнікаў, якія прайшлі адпаведнае навучанне і былі абазначаныя належным чынам (бэйджамі і сінімі камізэлькамі з пазнакай #CONTROLBY).

Ход масавага мерапрыемства

  1. 18:05-18:15 Каля помніка Ф.Дзяржынскаму Мікалай Статкевіч і Уладзімір Някляеў давалі інтэрв’ю СМІ. Побач прысутнічае каля 20 чалавек (у тым ліку і журналісты). Пасля інтэрв’ю Статкевіч вядзе прысутных праз дарогу да будынку КДБ каб пачаць акцыю, побач было ужо каля 25 ўдзельнікаў. 18:30 пачатак акцыі, да ўдзельнікаў далучылася некалькі чалавек якія прынеслі лампадкі, пачынаюць іх запальваць на прыступках. Арганізатары прапаноўваюць людзям браць знічкі і станавіцца ланцужком каля праспекту.
    Статкевіч: “Будзем пашыраць прастору свабоды на Менск і ўсю Беларусь!” Удзельнікі паводзяць сябе мірна, няма ніякіх гвалтоўных заклікаў. Людзі размаўляюць паміж сабою. З’явіліся два супрацоўніка міліцыі ў форме, якіх супрацоўнікі ў цывільнай вопратцы павялі да арганізатараў. Супрацоўнікі ў форме склалі пратаколы на арганізатараў (Мікалая Статкевіча, Уладзіміра Някляева, Анатоля Лябедзьку) і аднаго з удзельнікаў (Максім Вінярскі). 18:55 акцыя скончваецца, удзельнікі збіраюцца каля прыступак і выстаўляюць там знічкі. “Кладите свечи на порог здания КГБ” - чутно з натоўпу. Прагучаў лёзунг “Жыве Беларусь!”. 19:10 акцыя скончылася, арганізатары і ўдзельнікі разышліся.
  2. На 18:40 працяг ланцужка складае 140 удзельнікаў. Колькасць супрацоўнікаў міліцыі было складана вызначыць праз адсутнасць апазнавальных знакаў на пераважнай частцы супрацоўнікаў. Так супрацоўнікаў ДПС быў 1 чалавек, у форме з надпісам “Міліцыя” – 2 чалавекі, каля 40 – у грамадзянскай вопратцы з адметнымі прыкметамі (навушнікі, рацыі).
  3. Адсутнічалі перашкоды працы СМІ, назіральнікаў, праблемы з патрапленнем на месца правядзення сходу.

Рэкамендацыі

Супрацоўнікам праваахоўных органаў:

1) ажыццяўляць ахову грамадскага парадку падчас масавых мерапрыемстваў у форменнай вопратцы, а таксама быць пазначанымі ідэнтыфікацыйнымі карткамі (бэйджамі ці нагруднымі знакамі);

2) абазначаць кантактную асобу з ліку супрацоўнікаў міліцыі для камунікацыі з назіральнікамі, СМІ і арганізатарамі масавага мерапрыемства;

3) спыніць адміністратыўныя працэсы ў дачыненні да Мікалая Статкевіча, Анатоля Лябедзькі, Максіма Венярскага і Уладзіміра Някляева  ў сувязі з рэалізацыяй ім права на свабоду сходаў, гарантаванага арт.35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, арт.19 і 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах і іншымі міжнароднымі дакументамі ў галіне правоў чалавека.

Суб’ектам, якія валодаюць правам заканадаўчай ініцыятывы:

4) ініцыяваць змены ў беларускае заканадаўства з мэтай прывядзення яго ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі ў галіне свабоды мірных сходаў.

"Ланцуг памяці" 29 кастрычніка ў Менску
"Ланцуг памяці" 29 кастрычніка ў Менску
"Ланцуг памяці" 29 кастрычніка ў Менску
"Ланцуг памяці" 29 кастрычніка ў Менску
"Ланцуг памяці" 29 кастрычніка ў Менску

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства