viasna on patreon

Кіраўніцтва “Беларуськалія” спрабавала пакараць незалежны прафсаюз за відэазапіс, які выкрыў арганізацыю кантролю над яўкай з боку адміністрацы

2015 2015-10-07T23:25:39+0300 2015-10-07T23:25:39+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/salig-daterm-agit.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
На фота: злева Іван Галаваты, справа - Аляксандр Гарбачоў

На фота: злева Іван Галаваты, справа - Аляксандр Гарбачоў

Пакуль пракуратура Салігорскага раёну праводзіла прафілактычныю гутарку з дырэктарам перашага рудніка “Беларуськалія” з-за яго спробы ўсталяваць кантроль над яўкай падначаленых яму працаўнікоў на выбары, той намагаўся пакараць прадстаўнікоў Незалажнага прафсаюза гарняўкоў за распаўсюд у Інтэрнэце відэадоказу незаконных дзеянняў адміністрацыі прадпрыемства.

Па інфармацыі салігорскіх праваабаронцаў, прыблізна праз тыдзень пасля з’яўлення відэа ў сеціве, галоўны герой роліку – дырэктар першага рудаўпраўлення Аляксандр Гарбачоў - на адной з працоўных планёрак абвінаваціў сябраў Незалежнага прафсаюза гарнякоў у ажыццяўленні гэтай акцыі. Як выявілася, спадару Гарбачову вельмі не спадабаліся каментары адносна гэтага відэа на незалежных інфармацыйных сайтах. Абразлівыя выказванні ў яго адрас на абшарах глабальнай сеткі дырэктар рудаўпраўлення прыпісаў сябрам першаснай суполкі незалежнага прафсаюза Першага рудніка. Праз некаторы час, мабыць, асэнсаваўшы, што для такіх сцвярджэнняў і абвінавачванняў падстаў недастаткова, альбо пад уздзеяннем парфілактычных гутарак з пракуратурай, Аляксандр Гарбачоў быў вымушаны прынесці прадстаўнікам НПГ свае прабачэнні.

Зрэшты, гісторыя на гэтым не скончылася. Па атрыманай салігорскімі праваабаронцамі інфармацыі, сітуацыю вакол скандальнага відэа з прадстаўнікамі незалежнага прафсаюза абмяркоўваў і генеральны дырэктар ААТ “Беларуськалій” Іван Галаваты.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства