viasna on patreon

Гарадзенец Ігар Кузьмініч увесь час мусіць дамагацца права на навучанне сваіх дзяцей па-беларуску

2015 2015-09-30T16:53:18+0300 2015-09-30T16:53:40+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kuzminich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Кузьмініч. Фота: svaboda.org

Ігар Кузьмініч. Фота: svaboda.org

   Гарадзенец Ігар Кузьмініч, вядомы ў горадзе як былы выкладчык юрыдычнага факультэту ўніверсітэту імя Янкі Купалы і грамадскі актывіст, наважыўся на крайні крок. Ягоныя дзеці – шасцікласнік Мікіта і пяцікласнік Даніла перасталі хадзіць у школу. Справа ў тым, што адміністрацыя Гродзенскай гімназіі №10 так і не забяспечыла навучанне дзяцей па-беларуску. Кожны новы навучальны год Ігар Кузьмініч вымушаны наноў дамагацца беларускамоўнай адукацыі для сваіх дзяцей. Адміністрацыя школы і чыноўнікі з аддзелаў адукацыі ствараюць мноства бюракратычных перашкодаў і ўрэшце не забяспечваюць права бацькоў на навучанне дзяцей па-беларуску хаця б па індывідуальнай праграме. Ігар Кузьмініч ажно чатыры месяцы дамагаўся навучання сваіх дзяцей на роднай мове, былі дасягнутыя пэўныя дамоўленасці, але потым зноў узніклі праблемы.

   Праз тры дні пасля таго, як дзеці перасталі хадзіць у школу, адміністрацыя гімназіі (дырэктарка Алена Зінчук) пагадзілася вярнуцца да кампраміснага навучання Данілы Кузьмініча паводле індывідуальных заняткаў па-беларуску. Наконт старэйшага сына таксама дасягнутыя пэўныя кампрамісы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства