viasna on patreon

Уладзімір Лемеш абскардзіць адмову ў кампенсацыі маральнай шкоды

2015 2015-05-11T00:21:28+0300 2015-05-11T00:21:28+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/lemesh1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Лемеш.

Уладзімір Лемеш.

Актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Уладзімір Лемеш атрымаў мацівіровачную частку да рашэння суда Салігорскага раёна аб адмове ў кампенсацыі маральнай шкоды, нанесенай яму аддзелам унутраных спраў Салігорскага райвыканкаму. Актывіст рыхтуе скаргу ў касацыйную інстанцыю.

Як вынікае з мацівіровачнай часткі судовага рашэння, апраўдальнага вердыкту аб невінаватасці маладзёна ў вынесеным яму раней пакаранні па адміністрацыйнай справе недастаткова для прызнання дзеянняў салігорскіх міліцыянтаў незаконнымі і, адпаведна, для кампенсацыі маральнай шкоды. “Паколькі дзеянні органа, вядучага адміністрацыйны працэс, і пастановы суда не прызнаныя незаконнымі, то… Лемеш У. М. не мае права на кампенсацыю маральнай шкоды,” - прыходзіць да высновы намесніца старшыні суда Салігорскага раёна Ала Трафімчук. Сам Уладзімір Лемеш з такім падыходам катэгарычна нязгодны:

- У дадзеным выпадку мяне, шчыра кажучы, не асабліва хвалюе, ці адпавядалі дзеянні салігорскіх міліцыянтаў і нашага суда айчыннаму заканадаўству. Я быў прымусова затрыманы і правёў два дні ў ізалятары, а пазней судом прызнаны невінаватым. Калі дзяржава не можа стварыць такую сістэму, пры якой невінаваты чалавек ніколі не апынецца за кратамі, дык хай тады нясе выдаткі на кампенсацыю нанесенай грамадзяніну шкоды. Тым больш, што аніякай неабходнасці затрымліваць мяне і трымаць усе выходныя ў ізалятары па такой дробязнай адміністрацыйнай справе не было б нават у выпадку маёй рэальнай вінаватасці, - кажа моладзевы актывіст.

Нязгодны Уладзімір Лемеш і з незадавальненнем яго пазову аб кампенсацыі маральнай шкоды за знаходжанне ў прыніжаючых чалавечую годнасць умвах салігорскага ізалятара часовага ўтрымання. Хаця судом і пацьвердажны шэраг парушэнняў Правіл унутранага распарадку ІЧУ падчас знаходжання там актывіста, але гэтыя парушэнні былі прызнаныя Алай Трафімчук “не грубымі” і “ў цэлым” адпавядаючымі заканадаўству. Доказы “невінаватасці” адміністрацыі ІЧУ выявіліся пераважна ў агульных заявах кіраўніка ізалятара аб стане рэчаў у яго ўстанове ды актамі санітарна-гігіенічных абследванняў у абсалютна іншыя дні. Бясспрэчных доказаў аб утрыманні менавіта Уладзіміра Лемеша ў ізалятары ў годных умовах прад’яўлена не было, хаця ўсе камеры ІЧУ абсталяваныя сістэмамі відэаназірання.

Варта адзначыць, што суд Салігорскага раёна ўсклаў абавязак прадстаўляць неабходныя для ўсталявання ісціны па справе доказы на абодва бакі. Аднак знаёмы са справай праваабаронца Сяргей Усцінаў раней ужо нагадваў, што чалавек не павінен даказваць тыя ці іншыя факты парушэння яго правоў, гарантаваных артыкулам 7 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Дастаткова, каб ахвяра пералічыла факты парушэння, апісала, дзе менавіта было парушана права, кім яно было парушана і ў які прамежак часу, што і было зроблена Уладзімірам Лемешам. Дзяржава абавязана прыняць усе меры па хуткім, аб'ектыўным і ўсебаковым расследаванні фактаў, выкладзеных у заяве ахвяры.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства