viasna on patreon

Эўразьвяз называе «вартым шкадаваньня» ўзмацненьне пакараньня Статкевічу

2015 2015-05-06T15:51:50+0300 2015-08-05T17:22:40+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/eurazviaz.jpg

Эўразьвяз расцэньвае як вартае шкадаваньня рашэньне суду аб пераводзе экс-кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі палітвязьня Міколы Статкевіча з папраўчай калёніі ў турму за парушэньне правілаў унутранага распарадку.

«Вызваленьне ўсіх палітычных зьняволеных застаецца крытычна важным у кантэксьце паляпшэньня адносінаў паміж ЭЗ і Беларусьсю», — цытуе БелаПАН заяву прэсавага сакратара вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ па зьнешняй палітыцы Фэдэрыкі Магерыні. 4 траўня на пасяджэньні суду ў шклоўскай папраўчай калёніі № 17, дзе ўтрымліваецца Мікола Статкевіч, было прынятае рашэньне аб пераводзе яго на турэмны рэжым да канца тэрміну пакараньня (1 год 7 месяцаў 15 дзён). Палітыка абвінавацілі ў парушэньні правілаў унутранага распарадку і непадпарадкаваньні патрабаваньням кіраўніцтва калёніі. Беларускія праваабаронцы зьвярталіся ў дэпартамэнт выкананьня пакараньняў (ДВП) МУС і ў адміністрацыю шклоўскай калёніі з патрабаваньнем спыніць ціск на Статкевіча і адмяніць незаконныя дысцыплінарныя спагнаньні. На іх думку, дзеяньні адміністрацыі калёніі «маюць мэтанакіраваны характар на прымус Статкевіча да напісаньня прашэньня аб памілаваньні на імя прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь».

Вядома, што палітыку неаднаразова прапаноўвалі напісаць прашэньне аб памілаваньні на імя Аляксандра Лукашэнкі, але ён адмаўляецца гэта рабіць. У адказ ДВП паведаміў аб правядзеньні адпаведнай праверкі, падчас якой фактаў прадузятага стаўленьня да Статкевіча з боку адміністрацыі не ўстаноўлена. Начальнік шклоўскай калёніі, дзе ўтрымліваецца Статкевіч, і яго намесьнік унесеныя ў «чорны сьпіс» ЭЗ — ім забаронены ўезд на тэрыторыю краінаў Эўразьвязу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства