viasna on patreon

Абласное ўпраўленьне юстыцыі адклікала пазоў аб ліквідацыі МПЦ

2015 2015-04-10T08:19:04+0300 2015-04-17T11:35:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/krauchanka-1.jpg
Кіраўнік МПЦ Уладзімір Краўчанка

Кіраўнік МПЦ Уладзімір Краўчанка

9 красавіка судовая калегія па грамадзянскіх справах Магілёўскага абласнога суду ўрэшце паставіла кропку ў справе па пазове галоўнага ўпраўленьня юстыцыі аблвыканкаму аб ліквідацыі грамадзкага аб’яднаньня «Магілёўскі праваабарончы цэнтар».

Галоўнае ўпраўленьне юстыцыі заявіла хадайніцтва аб адкліканьні свайго пазову, бо Магілёўскі праваабарончы цэнтар заключыў дамову на арэнду новага памяшканьня.

Як сьцьвярджалася ў пазове ўпраўленьня юстыцыі, з 5 сьнежня 2014 году праваабарончы цэнтар не разьмяшчаўся па адрасе, які ўказаны ў ягоным статуце, паколькі дамова арэнды была разарваная арандадаўцам «у аднабаковым парадку».

Паводле кіраўніка праваабарончага цэнтруЎладзімера Краўчанкі, дамова на арэнду па адрасе Пажарны завулак, 5, офіснае памяшканьне 3, была заключана ў кастрычніку 2014 году тэрмінам на 1 год і можа быць скасаваная толькі па згодзе бакоў. Магілёўскі праваабарончы цэнтар дакумэнт аб скасаваньні дамовы арэнды не падпісваў. Уладзімер Краўчанка на першым судовым паседжаньні 10 сакавіка заявіў хадайніцтва, каб суд прыцягнуў у якасьці сьведак арандадаўцу Дзьмітрыя Панамарэнку і капітана КДБ Юрыя Гаўрылава, які, паводле словаў Краўчанкі, цісьнуў на Панамарэнку, каб той адмовіў праваабарончаму цэнтру ў памяшканьні. Судзьдзя Аляксандар Раманаў хадайніцтвы праваабаронцы адхіліў і перанёс разгляд справы на 17 сакавіка.

На другое судовае пасежаньне, якое адбылося 17 сакавіка, кіраўнік праваабарончага цэнтру Ўладзімер Краўчанка прынёс у суд новую дамову аб арэндзе і гарантыйны ліст ад новага арандадаўцы пра згоду даць грамадзкай арганізацыі юрыдычны адрас. Па ўзаемнай згодзе бакоў судзьдзя Аляксандар Раманаў прыпыніў разгляд справы для азнаямленьня з дакумэнтамі.

І вось сёньня абласное ўпраўленьне юстыцыі вымушана было адклікаць свой пазоў, бо ягоныя прэтэнзіі суд палічыў неабгрунтаванымі: Магілёўскі праваабарончы цэнтар мае юрыдычны адрас і памяшканьне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства