viasna on patreon

Тры выпуска газеты "СН плюс" не дайшлі да чытачоў па віне друкарні

2015 2015-01-06T17:17:00+0300 2015-01-28T12:21:42+0300 be

Галоўны рэдактар штотыдневіка Васіль Зданюк 6 студзеня падпісаў дамову аб супрацоўніцтве з дзяржаўным выдавецтвам “Беларускі дом друку”.

У канцы снежня мінулага года прыватная друкарня “Плутас-маркет” без тлумачэння прычын адмовілася друкаваць наклад выдання.

Агулам за гэты час не пабачылі свету тры нумары штотыднёвіка, – паведаміў прэс-службе ГА “БАЖ” Васіль Зданюк.

У гутарцы з журналістамі намеснік дырэктара друкарні Ігар Вішнеўскі спасылаўся на паломку абсталявання, але не змог патлумачыць, чаму іншым газетам гэта не перашкодзіла друкавацца.

Па словах галоўнага рэдактара “СНплюс” Васіля Зданюка, у пошуках новай друкарні ён звярнуўся да выдавецтва “Беларускі дом друку” і атрымаў згоду, а 6 студзеня падпісаў дамову аб супрацоўніцтве на 2015 год.

- Падставаў для адмовы няма, таму дзяржаўная друкарня, якая належыць Упраўленню справамі прэзідэнта, пагадзілася з намі супрацоўнічаць, – кажа Васіль Зданюк. – А прыватная страціла ў нас дысцыплінаванага плацельшчыка, чагосьці спалохаўшыся. Цяпер яны ўжо і гатовыя перагледзець сваё рашэнне, але я не хачу.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, адмова “Плутас-маркета” можа быць “перастрахоўкай” на фоне леташняга блакавання шэрагу незалежных сайтаў. Не выключана, што рашэнне друкарні не было самастойным.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства