viasna on patreon

Адміністрацыя камендатуры па-ранейшаму не фіксуе галадоўку Юрыя Рубцова

2015 2015-01-27T17:37:18+0300 2015-01-27T17:37:18+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rubcou-juryj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрый Рубцоў

Юрый Рубцоў

Палітвязень Юрый Рубцоў, які адбывае пакаранне ў спецкамендатуры № 7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёна, галадае з 22 студзеня. Тым не менш афіцыйна галадоўка адміністрацыяй камендатуры не зарэгістравана. Не зафіксана гэта і ў медычнай установе. Кіраўніцтва камендатуры атрымала 24 студзеня заяву Рубцова, дзе ён указвае не толькі прычыну галадоўкі, але і патрабуе яе афіцыйнай фіксацыі як камендатурай, так і медычнай установай. Па словах Рубцова, пакуль няма ніякай рэакцыі як з боку адміністрацыі, так і з боку медыкаў. Дазволілі толькі ляжаць на ложку. У яго пачала балець галава, а ў астатнім Юрый Рубцоў адчувае сябе здавальняюча.

Нагодай для галадоўкі Юрый Рубцоў называе адсутнасць працы з афіцыйным сярэднім заробкам 600 долараў. Актывіст таксама вылучыў патрабаванне даць гадзіну тэлеэфіру для апазіцыі ў перадвыбарчы год.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства