viasna on patreon

Справа супраць ахоўніка, які перашкаджаў распаўсюджваць газету "Новы час", спыненая

2015 2015-01-16T11:51:59+0300 2015-01-16T12:08:51+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/caravuchin_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Чаравухін

Віктар Чаравухін

15 студзеня адбылося трэцяе пасяджэнне суда па справе супраць ахоўніка крамы "777" Прохарава, які перашкаджаў актывісту Віктару Чаравухіну распаўсюджваць газету "Новы час".

5-га лістапада 2014 года В. Чаравухін не паразумеўся з новым ахоўнікам, які проста выпхаў яго з крамы і прыгразіў, што калі яшчэ раз убачыць яго каля крамы з газетамі, то задушыць яго.

- Гэта быў новы ахоўнік. Ён назваў газету “Новы час” фашысцкай, а мяне БНФаўцам. Схапіў мяне, пачаў душыць. У мяне былі дробныя ссадзіны, - сказаў Віктар Чаравухін.

8-га лістапада актывіст КХП-БНФ выклікаў участковага, якому распавёў пра інцыдэнт і напісаў адпаведную заяву ў міліцыю. Па выніках апытання ахоўніка крамы інцыдэнт, які меў месца, пацвердзіўся. На ахоўніка склалі пратакол. Ахоўніка крамы “777”, якая размешчана па вуліцы Чалюскінцаў у Магілёве, абвінавацілі па арт. 9.3 КаАП “Абраза”.  

40-гадовы ахоўнік у сваім выступе падчас першага пасяджэння суда назваў газету “Новы час” фашысцкай і сказаў, што, на яго думку, такія газеты прывялі да падзеяў ва Украіне. Тым часам ён адмаўляў, што асабіста называў Віктара Чаравухіна фашыстам. Газета, як лічыць Прохараў, утрымлівае фашысцкі, нацысцкі і нацыялістычны змест.

Суддзя Кастрычніцкага суда г. Магілёва Таццяна Міхайлава палічыла паказанні В.Чаравухіна супярэчлівымі: паводле суддзі, яны не знайшлі пацвярджэння падчас вывучэння акалічнасцяў справы. У той жа час суддзя палічыла, што Прохараў паслядоўна даказаў, што не называў Чаравухіна фашыстам. Такім чынам, віну ахоўніка ў абразе актывіста суд палічыў не даказанай і спыніў справу супраць яго.

Па інфармацыі Магілёўскага аддзялення праваабарончага цэнтру “Вясна”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства