У Менску вернікаў на Раство не пускалі ў царкву
https://spring96.org/be/news/74976
2015
2015-01-08T08:52:11+0300
2015-01-08T08:52:11+0300
2015-01-08T08:52:11+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/perasled_vernikau_mensk.jpg
У Менску каляднай раніцай 7 студзеня міліцыянты адмаўляліся пускаць праваслаўных вернікаў да кафедральнага Свята-Духава сабора, паведамляе сябар Нацыянальнай Рады аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Валерыя Чарнаморцава, якая таксама прыйшла ў храм.
Паводле словаў міліцыянтаў, яны шукаюць бомбу. Першым прайсці да царквы яны дазволілі святару, якога таксама спачатку не пускалі, а затым і астатнім вернікам, праводзячы ператрус іх рэчаў.
Валерыю Чарнаморцаву так і не пусцілі з прычыны яе бел-чырвона-белага шаліка, за які яе пагражалі затрымаць. Не дапамагло і тое, што яна схавала шалік пад паліто.