viasna on patreon

Творчую прастору «Цэх» выганяюць з памяшкання

2015 2015-01-06T08:36:44+0300 2015-01-06T08:36:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/darashkevich.jpg
Юля Дарашкевіч падчас адной з акцыяў

Юля Дарашкевіч падчас адной з акцыяў

Куратарка творчай майстэрні «Цэх» Юлія Дарашкевіч расказала карэспандэнту сайта kyky.org Дзмітрыю Мелехаўцу, што ўладальнік будынка BelSwissBank скасаваў дамову арэнды: «Гэтую цудоўную паперу нам ўручылі 31 снежня.

Прадстаўнік банка, Ілля Чарнавок, патэлефанаваў і сказаў, што хоча павіншаваць нас і падарыць сувенірную прадукцыю BelSwissBank. Разам з пакетам промапрадукцыі нам ўручылі апавяшчэнне пра тое, што з намі не працягваюць дамову з 13 лютага. Прычыны нам тлумачыць адмовіліся.

Журналістам жа прадстаўнікі банка сказалі, што гэта камерцыйная таямніца і сакрэт фірмы, а паведаміць аб прычынах яны могуць толькі нам. Але ў наш бок гучалі толькі таямнічыя намёкі, шэптам: «Гэта ўсё не ад нас залежыць». Я баюся выказаць здагадку, ад каго», — кажа Дарашкевіч. 

«Разам з тым палітычны матыў быў бы даволі дзіўным, бо мы не супрацоўнічалі з палітычнымі арганізацыямі, якія не праводзілі ніякіх акцый. Усё, што ў нас было — гэта адукацыя, культура і творчасць», — выказвае неўразаменне Дарашкевіч.

«Мы плацім 11 еўра за квадратны метр. Нельга сказаць, што гэта самая вялікая арэнда памяшкання па Мінску, але гэта закінуты завод у жудасным стане. Да нас тут было пекла!» — кажа Дарашкевіч.

«Цэх» сам зрабіў рамонт адной са сваіх залаў. Са словаў Дарашкевіч, у зімовы перыяд яны плацілі толькі камунальных плацяжоў на 17 мільёнаў рублёў.

Дарашкевіч не выключае, што будзе шукаць новае памяшканне-лофт таксама на адных з закінутых заводаў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства