viasna on patreon

РПГА "Пакт" атрымала афіцыйную рэгістрацыю ў Літве

2014 2014-12-24T13:35:18+0300 2014-12-24T13:35:18+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudalenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Судаленка

Леанід Судаленка

Рэспубліканскае праваабарончае грамадскае аб'яднанне "Рух прыхільнікаў за рэалізацыю Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах "Пакт" зарэгістравана ў Літве. Пра гэта паведаміў выканаўчы дырэктар арганізацыі Леанід Судаленка. Паводле яго слоў, атрымаць афіцыйную рэгістрацыю арганізацыі ў Беларусі немагчыма, бо ўлада адмаўляе любой ініцыятыве, створанай без яе кантролю.

Заснавальнікі ГА спрабавалі зарэгістравацца ў Беларусі, аднак чыноўнікі Мінюста адмовілі ў рэгістрацыі. Вярхоўны суд у якасці суда першай інстанцыі падтрымаў чыноўнікаў, якія парушылі права на свабоду аб'яднання (асацыяцыі) з іншымі. У цяперашні час заснавальнікі арганізацыі праходзяць працэдуру абскарджвання ў Генеральнай пракуратуруы, пасля чаго ад імя 52-х грамадзян Беларусі будзе пададзеная скарга ў Камітэт ААН па правах чалавека.

"Мы выказваем падзяку літоўскім калегам, якія аказалі дапамогу ў рэгістрацыі арганізацыі ў гэтай краіне. Спадзяемся, што ў хуткім часе і ў сябе дома не будзе, як сёння, штучных перашкод для рэалізацыі грамадзянскіх правоў і свабод", - адзначыў Л. Судаленка.

Нагадаем, ГА "Пакт" аб'ядноўвае грамадзян, якія падавалі і падаюць індывідуальныя скаргі ў Камітэт ААН па правах чалавека. Арганізацыя стваралася як пляцоўка для дыялогу з уладай на тэму няўхільнага выканання рашэнняў, якія прымаюцца ў ААН. Старшынёй арганізацыі абраны прафесар, доктар юрыдычных навук Міхаіл Пастухоў, выканаўчым дырэктарам юрыст і праваабаронца з Гомеля Леанід Судаленка.

За дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі ў Беларусі ўстаноўлена крымінальная адказнасць.

"Гомельская Вясна".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства