viasna on patreon

Камітэт па правах чалавека ААН устанавіў парушэнне права на распаўсюд інфармацыі Віталя Сымоніка

2014 2014-12-24T10:56:31+0300 2014-12-24T10:56:31+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/aan-sciag.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Камітэт па правах чалавека ААН разгледзеў справу актывіста Руху “За свабоду” Віталя Сымоніка і ўстанавіў нарушэнне права на распаўсюд інфармацыі (арт. 19 Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах).

У ліпені 2006 года Віталь Сымонік разам з актывістам Андрэем Шарэндай раздаваў улёткі з запрашэннем на мітынг 27 ліпеня, да гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларусі. Падчас раздачы іх затрымалі, улёткі канфіскавалі, а самі актывісты былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за распаўсюд інфармацыі пра забаронены мітынг.

Справа ў тым, што дадзены мітынг спачатку быў дазволены ўладамі, а потым, калі стала вядома, што будзе прысутнічаць Аляксандр Мілінкевіч, масавае мерапрыемства забаранілі. Фармальнай жа прычынай забароны мітынгу стаў распаўсюд інфармацыі пра масавае мерапрыемства да атрымання дазволу мясцовых уладаў.

Паводле праваабаронцы Рамана Кісляка, гэта чарговая справа, якая ўстанаўлівае парушэнне права на распаўсюд інфармацыі. Беларускія ўлады не змаглі патлумачыць, чаму патрэбна было затрымліваць і затым адміністрацыйна караць за распаўсюд улётак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства