Дзень віншаванкі раптоўна адменены
«Дзень віншаванкі, які быў запланаваны на 18 гадзінаў 22 снежня у Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна, перанесены на іншы дзень.
«Змены адбыліся па незалежных ад нас абставінах. Калі будзе прызначаны дакладны час правядзення мерапрыемства, мы дадаткова паведамім праз сродкі масавай інфармацыі і сацыяльныя сеткі», — паведамляюць арганізатары, культурніцкая пляцоўка «Беларуская Прастора» (www.Prastora.by).
Як паведаміў з месца карэспандэнт НН, супрацоўнікі бібліятэкі спачатку тлумачылі людзям, што «арганізатары памянялі месца». Пасля з'явіліся самі арганізатары і абверглі гэта. Каментароў ад кіраўніцтва бібліятэкі няма бо дырэктарка, паводле словаў супрацоўнікаў, «на бальнічным».
Арганізатарам у бібліятэцы за некалькі гадзін да імпрэзы сказалі, што зала не гатовая і моцна выбачаліся, што не могуць дазволіць там імпрэзу.