viasna on patreon

Суд над Рыгорам Кастусёвым адбудзецца 23 снежня

2014 2014-12-19T16:04:54+0300 2014-12-19T16:04:54+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kastuseu-rygorrrr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Разгляд справы аб адміністрацыйным правапарушэнні, нібыта здзейсненым Рыгорам Кастусёвым падчас адзначэння Дня памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага ў Свіслачы 26 кастрычніка 2014 года, адбудзецца ў судзе Шклоўскага раёна 23 снежня ў 11-30.

Пра гэта палітыку паведамілі сёння раніцай з суда Шклоўскага раёна, патэлефанаваўшы яму на мабільны тэлефон і запрасіўшы яго з’явіцца ў суд на разгляд пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Рыгор Кастусёў кажа, што ён абавязкова будзе прысутнічаць на судовым пасяджэнні і пастараецца давесці да суда тое, што ён нелічыць сябе вінаватым у здзяйсненні некага надуманага супрацоўнікамі праваахоўных органаў адміністрацыйнага правапарушэння.

Нагадаем, што 15 снежня на кватэру намесніка старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва ў Шклове завіталі два супрацоўнікі мясцовай міліцыі. Яны пакінулі сваякам палітыка позву, у якой абавязалі Рыгора Кастусёва прыбыць у Шклоўскі РАУС 16 снежня ў 12-00, бо ў райаддзел даслалі са Свіслачы пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, быццам бы здзейсненым Рыгорам Кастусёвым.

16 снежня ў памяшканні Шклоўскага РАУС супрацоўнікі мясцовай міліцыі азнаёмілі намесніка старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва з пратаколам аб адміністрацыйным правапарушэнні, нібыта здзейсненым палітыкам падчас адзначэння Дня памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага ў Свіслачы 26 кастрычніка 2014 года.

Таксама шклоўскія праваахоўнікі паведамілі Рыгору Кастусёву, што ўжо ў бліжэйшы час накіруюць пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні і іншыя доказы “супрацьпраўных паводзін” палітыка для разгляду ў суд Шклоўскага раёна.

У Свіслачы 26 кастрычніка 2014 года адбылося традыцыйнае ўшаванне памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага, удзел у якім прынялі грамадскія актывісты з розных рэгіёнаў Беларусі. На мерапрыемстве прысутнічаў і Рыгор Кастусёў.

Увесь час на мерапрыемстве ад могілак у Свіслачы да сканчэння мэрапрыемства ў Якушоўцы прысутнічалі людзі ў цывільным, і міліцэйскі аператар усё фіксаваў на камеру. Цэлы шэраг удзельнікаў адзначэння Дня памяці ў Свіслачы ўжо пакараныя вялікімі штрафамі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства