viasna on patreon

Уладзімір Пруднікаў – сёмы аштрафаваны за ўдзел у свіслацкім Дні памяці

2014 2014-12-09T10:04:38+0300 2014-12-09T10:04:38+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/svislach-2014-glebik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрый Глебік

Юрый Глебік

   8 снежня Свіслацкі раённы суд аштрафаваў сябра АГП Уладзіміра Пруднікава на 10 базавых велічынь па абвінавачанні ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў Свіслачы 26 кастрычніка бягучага года. Адміністрацыйны працэс, які доўжыўся каля гадзіны, вёў старшыня Свіслацкага раённага суда Аляксандр Шылін. Ён вядомы тым, што ў 2012 годзе асудзіў некалькіх удзельнікаў традыцыйнага Дня памяці паўстанцаў 1863 году да адміністрацыйнага арышту.

   Уладзімір Пруднікаў – ужо сёмы аштрафаваны за ўдзел у сёлетнім Дні памяці паўстанцаў 1863 года, што прайшоў у Свіслачы і Якушоўцы. Да гэтага да штрафаў былі асуджаны Юрый Глебік са Свіслачы, Міхал Карневіч, Уладзімір Хільмановіч, Ежы Грыгенча, Віталь Лопасаў з Гродна, Віталь Гуляк з Ваўкавыску. Як мінімум яшчэ 6 чалавек чакаюць аналагічных адміністрацыйных працэсаў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства