“Рэпарцёры без межаў” занепакоеныя адсутнасцю інфармацыі пра Аляксандра Алесіна
https://spring96.org/be/news/74488
2014
2014-12-08T13:23:41+0300
2014-12-08T13:23:41+0300
2014-12-08T13:23:41+0300
be
Пра гэта гаворыцца ў заяве, размешчанай на сайце міжнароднай арганізацыі.
“Мы глыбока занепакоеныя той цішынёй, якая атачае знікненне Аляксандра Алесіна, – заявіла Люсі Марылон, дырэктарка праграмы “Рэпарцёраў”.
Арганізацыя заклікае беларускія ўлады яе мага хутчэй праясніць, якія службы затрымалі журналіста і якія менавіта абвінавачанні ў дачыненні да яго вылучаюць.
«Рэпарцёры» нагадваюць, што затрыманне беларускага журналіста супадае з нядаўнім вылучэннем абвінавачанняў у дачыненні да двух літоўскіх грамадзян, якіх улады гэтай краіны абвінавачваюць у шпіянажы на карысць Беларусі.
Таксама арганізацыя піша, што Беларусь у Сусветным Індэксе свабоды прэсы-2014, падрыхтаваным “Рэпарцёрамі”, знаходзіцца на 157-й пазіцыі са 179.