viasna on patreon

Сёння ў Свіслачы суд над Уладзімірам Пруднікавым, яшчэ некалькі актывістаў будуць судзіць пазней

2014 2014-12-08T10:32:09+0300 2014-12-08T10:32:09+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/akcyja-u-svislaczy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя ў Свіслачы, фота volkovysk.by

Акцыя ў Свіслачы, фота volkovysk.by

Працягваецца судовая “эпапея” з удзелам грамадскіх актывістаў, якія прысутнічалі ў Свіслачы 26 кастрычніка на дні памяці паўстанцаў 1863 года. Сёння, 8 снежня, у райцэнтры Свіслач пройдзе адміністрацыйны працэс над сябрам АГП Уладзімірам Пруднікавым. Атрымалі позвы ў Свіслач на розныя дні і іншыя прадстаўнікі гэтай партыі – Аляксандра Васілевіч і Віктар Бабкін. Васілевіч даслала ў Свіслач хадайніцтва з прапановай аб’яднаць гэтыя справы ў адну і разгледзець іх у адзін дзень. Старшыня гродзенскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў атрымаў са Свіслачы афіцыйны ліст з паведамленнем пра тое, што складзены на яго пратакол за ўдзел у нібыта несанкцыянаваным мерапрыемстве адпраўлены на дапрацоўку.

   Тым часам аштрафаваныя раней за прысутнасць на Дні памяці ў Свіслачы і Якушоўцы падаюць касацыйныя скаргі на пастановы раённых судоў. Разгляд скаргі свіслацкага грамадскага актывіста Юрыя Глебіка пройдзе ў абласным судзе 18-га снежня. Падалі аналагічныя скаргі журналіст Міхал Карневіч, публіцыст і праваабаронца Уладзімір Хільмановіч, актывісты АГП Ежы Грыгенча і Віталь Лопасаў.

   Сваю сітуацыю каментуе журналіст Радыё Свабода Міхал Карневіч: “Абскарджваю пастанову таму, што не згодны з рашэннем суддзі Алены Пятровай, паколькі ў Свіслачы прысутнічаў як журналіст і выконваў свае службовыя абавязкі – рыхтаваў матэрыял. Дзеля гэтага маю акрэдытацыйнае пасведчанне, а таму, як журналіст, згодна з законамі Рэспублікі Беларусь, маю права знаходзіцца ў месцах як санкцыянаваных, так і несанкцыянаваных акцый. Усе дакументы, якія сведчаць пра тое, што я выконваў службовыя абавязкі ў час акцыі ў Свіслачы, суду прадставіў...”

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства