viasna on patreon

Аляксандар Ярашук: «Бабруйскія галадоўнікі ратуюць гонар і годнасьць працоўнай клясы Беларусі»

2014 2014-11-11T16:14:04+0300 2014-11-11T16:14:04+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/jarashuk.jpg
Лідэр БКДП Аляксандр Ярашук

Лідэр БКДП Аляксандр Ярашук

У Бабруйск падтрымаць сяброў Свабоднага прафсаюзу Беларускага, якія трымаюць галадоўку пратэсту, прыехаў старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук.

З галадоўнікамі ён сустрэўся на плошчы Леніна. У інтэрвію Свабодзе прафсаюзны лідэр заявіў, што ўдзельнікі акцыі пратэсту — эліта працоўнай клясы Беларусі:

«Яны бароняць і ратуюць гонар і годнасьць працоўных. Сваім учынкам яны сьведчаць, што працоўныя Беларусі не такія пакорлівыя, як іх прызвычаіліся выстаўляць чыноўнікі. Працаўнікі здольныя на публічны пратэст. Я перакананы, што колькасьць здольных пратэставаць, бараніць свае правы не абмяжоўваецца тымі, хто цяпер галадае ў Бабруйску», — зазначае Аляксандар Ярашук.

Разам з тым суразмоўца Свабоды адзначыў: «Паколькі ў Беларусі ўлада не дэмакратычная і не гуманная і ёй няма ніякіх спраў да здароўя людзей, то галадоўку варта, на ягоную думку, спыніць і не ствараць праблемаў для свайго здароўя. Яны ўжо даказалі ўсё ўсім сваім учынкам, да якога іх ніхто не падштурхоўваў. Яны самі вырашылі і самі ажыцьцявілі свой пратэст».

А 14 гадзіне ў міліцыю пойдзе першы галадоўнік Мікалай Жыбуль. Яго і яшчэ трох удзельнікаў акцыі пратэсту Аляксандра Грамыку, Аляксандра Варанкіна ды Алега Шаўчэнку выклікалі туды позвай. Кожнага выклікаюць у розны час. На думку пратэстоўцаў, зроблена гэта ўмысьля, каб разьяднаць іх. Мяркуецца, што ў міліцыі на ўдзельнікаў галадоўкі складуць пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні.

Актывісты патрабуюць скасаваць сваё звальненьне з Бабруйскага заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў, якое лічаць незаконным.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства